24 красавiка 2024, Серада, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як бяздарнае кіраванне Лукашэнкі паўплывала на беларусаў

29
Як бяздарнае кіраванне Лукашэнкі паўплывала на беларусаў

Цікавую статыстыку апублікаваў даследчы цэнтр EAST.

Паводле апублікаваных звестак, апытанне мясцовых жыхароў паказала, што амаль 59% апытаных беларусаў не вераць у будучыню сваёй краіны, піша «Салідарнасць».

- Сярод жыхароў шасці краін Усходняга партнёрства ў каго самы вялікі ўзровень песімізму з нагоды будучага іх краіны? - напісаў дырэктар цэнтра даследаванняў Андрэй Елісееў. - Мажліва, сярод жыхароў Арменіі або Азербайджана, якія ніяк не могуць развязаць канфлікт праз Нагорны Карабах? Ці сярод украінцаў, улічваючы вайну на Данбасе?

Не, апытанні паказваюць, што трэці год запар узровень песімізму наконт будучыні краіны ў жыхароў Беларусі самы высокі альбо адзін з самых высокіх. У 2019 годзе ў 59% беларусаў няма аптымістычных чаканняў з нагоды будучыні краіны!

Са слоў экспэрта, апытанне праводзілася ў пачатку перамоваў аб «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй у сакавіку 2019 года.

- Яго вынікі ў большай ступені адлюстроўваюць меркаванне беларусаў з нагоды цяжкай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і палітычную бесперспектыўнасць, у якую загнала Беларусь кіраванне Лукашэнкі, чым з нагоды нявызначанасці ў дачыненнях з Расеяй, - падкрэслівае ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках