29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго чакаць Беларусі ад «тэхнакрата» Мішусціна?

14
Чаго чакаць Беларусі ад «тэхнакрата» Мішусціна?
МІХАІЛ МІШУСЦІН
ФОТА: ТАСС

Новы прэм'ер РФ можа пачаць больш прагматычна лічыць грошы.

Новым прэм'ер-міністрам Расеі стаў, як яго называе маскоўская прэса, «эфектыўны мэнэджар» і «тэхнакрат» Міхаіл Мішусцін. Цяпер Менску варта чакаць больш прагматычных стасункаў з Масквой, але ключавыя пытанні будуць па-ранейшаму развязваць кіраўнікі дзвюх краінаў.

Такое меркаванне ў каментары для Naviny.by выказалі эксперты дзвюх краінаў.

Ранейшы ўрад РФ на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым сышоў у адстаўку пасля таго, як Пуцін абвесціў пра палітычную рэформу ў Расеі. Фармальна яна мяркуе ўзмацненне ролі парламента і паслабленне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Новы прэм'ер, хутчэй за ўсё, падбіраўся ўжо пад новую канфігурацыю ўлады. Галасаванне пра папраўкі да расейскай Канстытуцыі можа прайсці да 1 траўня.

Прагматычныя стасункі

Да прызначэння прэм'ерам Міхаіл Мішусцін займаў пасаду кіраўніка Федэральнай падатковай службы. Ён славіцца эфектыўным тэхнакратам: за 10 гадоў кіраўніцтва ФПС ён зрабіў расейскую падатковую службу адной з самых тэхнічна аснашчаных і прагрэсіўных.

У IT-індустрыі яго называюць «крутым прафесіяналам», але суразмоўцы расейскага выдання The Bell ва ўладзе і сярод найбуйнейшых бізнэсмэнаў адзначаюць, што акрамя эфектыўнасці яму ўласцівыя ўменне інтрыгаваць і выбудоўваць стасункі так, каб дамагацца патрэбных пастановаў.

Як пішуць «Ведамасці» са спасылкай на чыноўніка з адміністрацыі прэзідэнта РФ, Міхаіл Мішусцін роўнааддалены ад палітычных і бізнэс-груповак, добра разумее сітуацыю ў розных галінах, цесна працаваў з сілавікамі, умее развязваць канкрэтныя задачы, а таксама наладжваць стасункі, у яго аўтарытэт на міжнародных пляцоўках.

«Мішусцін у першую чаргу матэматык і айцішнік, спецыяліст у складаных сістэмах. У яго рэкамендацыя эфектыўнага крызіснага мэнэджара, які тройчы за сваю біяграфію прыходзіў у абсалютна безнадзейную і разваленую дзяржаўную ўстанову і ператвараў яе ў абсалютна ўзорную, празрыстую і не карупцыйную», – сказаў у каментары для Naviny.by дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА, кандыдат палітычных навук Кірыл Коктыш.

На ягоную думку, «у гэтым плане камунікацыя Расеі і Беларусі, хутчэй за ўсё, пяройдзе на абсалютна прагматычную аснову, дзе ўсе будуць бачыць, дзе і якія рэсурсы рухаюцца. Ценевыя фарматы ўзаемаадносінаў (адкаты і гэтак далей) будуць выключаныя».

Пры гэтым пытанні ў энэргетычнай сферы, якія з'яўляюцца ключавымі і часта прыводзяць да рознагалоссяў паміж краінамі, па-ранейшаму будуць развязвацца на ўзроўні кіраўнікоў.

«Яно было так і пры ранейшым урадзе. Прынцыповыя энэргетычныя пытанні выносіліся на ўзровень першых асобаў. Я думаю, што захаваецца той жа парадак», – сказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА.

У цэлым, на ягоную думку, беларуска-расейскую палітыку ў Расеі будзе вызначаць Пуцін, а тэхнакратычны ўрад будзе рэалізоўваць ягоныя даручэнні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках