19 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія інвестары адмовіліся ад золата «Найвышэйшага»

4
Кітайскія інвестары адмовіліся ад золата «Найвышэйшага»

Як праходзіць экспансія кітайскага капіталу ў Сібіры.

Кітайскія інвестары на чале з інвесткампаніяй Fosun маюць намер адмовіцца ад набыцця кампаніі GV Gold (капальня «Найвышэйшы»), якая здабывае золата ў Іркуцкай вобласці і Якуціі. Пра гэта РБК паведамілі дзве крыніцы: адна – блізкая да кансультантаў угоды, і другая – да аднаго з бакоў.

Паводле звестак крыніцаў РБК, ТАА «Майскі ліст», ад імя якога Fosun і партнёры падалі хадайніцтва ў Федэральную антыманапольную службу (ФАС) у ліпені 2019 года пра набыццё «Найвышэйшага», збіраецца яго адклікаць.

Прадстаўнік GV Gold паведаміў, што дакументы пададзеныя на разгляд урадавай камісіі і перамовы з кітайскімі інвестарамі прадаўжаюцца. У Fosun адмовіліся ад каментароў.

GV Gold займае восьмае месца ў Расеі паводле здабычы золата, у 2018 годзе яна нарасціла продаж металу на 37%, да 299 тыс. унцый (8,5 т). Выручка GV Gold у 2018 годзе склала $ 361 млн, EBITDA – $ 164 млн, чысты прыбытак – $ 80 млн. Асноўныя акцыянеры GV Gold – мэнэджары Ланта-банка. Старшыню кіравання банка Сяргею Дакучаеву, ягонаму намесніку Наталлі Опалевай, а таксама іх бізнэс-партнёру Валяр'яну Ціханаву належаць кожнаму 20,36% GV Gold, яшчэ 17,99% – у фонду BlackRock.

Чаму кітайцы адмовіліся ад золата «Найвышэйшага»

Як патлумачыў адзін з суразмоўцаў РБК, угода разладзілася з чыста камерцыйных прычынаў. На фоне росту кошту на золата ацэнкі прадаўца і пакупніка моцна разышліся, сказаў ён.

Пра пачатак перамоваў Fosun і GV Gold стала вядома ў чэрвені 2019 года. Тады крыніцы Bloomberg ацэньвалі расейскую кампанію на $ 1 млрд, хоць суразмоўцы РБК назвалі гэтую суму завышанай і малаверагоднай. Першапачаткова меркавалася, што ўгода з Fosun і яе партнёрамі не запатрабуе ўзгаднення ў камісіі замежных інвестыцыяў расейскага ўрада. Гэта ў канцы жніўня пацвердзілі ў Федэральнай антыманапольнай службе (ФАС): як паказала ўстанова, у выніку ўгоды замежны інвестар усталюе кантроль над кампаніяй і кантраляванымі ёй таварыствамі, «якія не маюць стратэгічнага значэння для забеспячэння абароны і бяспекі краіны».

Але пазней высветлілася, што ўхваленне камісіі ўсё ж спатрэбіцца, і тэрміны ўгоды задоўжыліся (пасяджэнне кантрольнага органа да гэтага часу не адбылося). За гэты час кошт на золата на фоне абвастрэння геапалітычных канфліктаў вырас на 17%, да $ 1550 на тройскую унцыю (звесткі спотавага рынку ў Лондане на 16 студзеня).

Яшчэ адной прычынай зрыву, паводле словаў адной з крыніцаў РБК, сталі слабыя фінансавыя паказнікі GV Gold. Паводле звестак Саюза золатапрамыслоўцаў, кампанія за дзевяць месяцаў 2019 года знізіла здабычу на 13%, да 5,9 т. Зніжэнне здабычы на адным з актываў выкліканае працамі ў прыросце запасаў золата, растлумачыў РБК прадстаўнік GV Gold.

Ён паведаміў, што дакументы пададзеныя на разгляд урадавай камісіі і перамовы з кітайскімі інвестарамі прадаўжаюцца. У Fosun адмовіліся ад каментароў.

Для Fosun гэта не першая няўдалая спроба набыць золатаздабывальны актыў у Расеі. У чэрвені 2017 года яна прэтэндавала прыкладна на 15% найбуйнейшага вытворцы золата ў краіне «Полюс», падкантрольнага сыну Сулеймана Керымава Саіду, за $ 1,4 млрд. Але ўгода сарвалася, прычыны не раскрываліся. Паведамлялася толькі пра невыкананне адкладальнай умовы, то-бок угода залежала ад абставіны, датычна якой было першапачаткова не вядома, надыдзе яна ці не.

«Fosun пакуль не здолела набыць ні аднаго буйнога актыву ў Расеі. Кітайцы вельмі цяжкія перамоўнікі ў расейскім разуменні», – адзначыў кіраўнік групы ацэнкі рызык устойлівага развіцця АКРА Максім Худалаў. Таму зрыў чарговай угоды нечаканасцю не стаў. Худалаў ацэньвае GV Gold на $ 850 млн – $ 1 млрд.

Хто яшчэ прэтэндуе на GV Gold

На GV Gold ёсць і іншыя прэтэндэнты, паведамілі крыніцы РБК, у тым ліку бізнэсмэны Раман Трацэнка і Кенэс Ракішаў, якія апошнім часам зацікавіліся інвестыцыямі ў золата. Трацэнка, які ў ліпені 2019 года набыў 22,42% Petropavlovsk – чацвёртай у памеры золатаздабывальнай кампаніі Расеі (здабыча больш за 400 тыс. тройскіх унцый золата за год у Амурскай вобласці), а да гэтага – дзель у невялікай кампаніі GeoProMining, якая працуе ў Расеі і Арменіі, сам нядаўна казаў пра перамовы з GV Gold. Пазней, адказваючы на пытанне РБК, ён сказаў, што не мае намеру станавіцца партнёрам кітайскай Fosun, калі яна набудзе GV Gold. Аднак ён зацікаўлены набыць дзель у кампаніі, калі кітайская інвесткампанія адмовіцца ад угоды. 16 студзеня прадстаўнік Трацэнкі не адказаў на запыт РБК, прадстаўнік Ракішава адмовіўся ад каментароў.

Першапачаткова ў планах GV Gold было павялічыць здабычу амаль у 2,5 разы, да 15 т золата за год, у тым ліку за кошт набыткаў, а потым правесці IPO на Маскоўскай біржы. У 2017 годзе кампанія нават дамовілася пра набыццё кампаніі «Золата Камчаткі» ў «Рэновы» Віктара Вексельберга за $ 500 млн, але і ад гэтай угоды давялося адмовіцца, пасля таго як «Рэнова» і Вексельберг у красавіку 2018 года патрапілі ў санкцыйны спіс Мінфіна ЗША. Адмовіўшыся ад набыцця «Золата Камчаткі», GV Gold аднавіла перамовы з іншымі золатаздабывальнымі кампаніямі пра ўгоды ў зліцці і паглынанні, апавялі крыніцы РБК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках