28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сашу забілі?»

«Сашу забілі?»
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра застрэленага пад Гародняй бізнэсмэна.

Забойства ўплывовага бізнэсмэна Аляксандра Прасняка сталася шокам для гарадзенцаў і адразу выклікала некалькі версій: ад расейскага следу да помсты з эканамічных матываў, паведамляе «Белсат».

Аляксандр Прасняк быў забіты ў ноч на 15 студзеня каля свайго катэджа ў вёсцы Чэхаўшчына недалёка ад Гародні. Усю ноч і на наступны дзень на месцы злачынства працавалі следчыя і супрацоўнікі міліцыі: апытвалі суседзяў, шукалі доказы.

КАТЭДЖ ПРАСНЯКА, КАЛЯ ЯКОГА АДБЫЛОСЯ ЗАБОЙСТВА. ФОТА: ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

«У нас так не робяць»

Навіна пра забойства стала шокам як для жыхароў горада, так і для жыхароў Чэхаўшчыны, дзе жыў забіты бізнэсмэн:

«У нас так не робяць ужо даўно, вы што? – разгублена паціскае плячыма адзін з жыхароў пасёлка, які папрасіў не называць ягонага імя. – У нас і “браткоў” няма ўжо даўно. Калі камерсант які не падабаецца, то яго “закрываюць”. А каб забіваць... Можа, з Расеі хто. Там жа дагэтуль галавы адкручваюць, як у 90-я. А можа і адпомсціў яму хто... цяжка сказаць. Прыкметны быў чалавек. Хай следчыя разбіраюцца».

ВОЗЕРА КАЛЯ КАТЭДЖА ПРАСНЯКА Ў ЧЭХАЎШЧЫНЕ. ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

У катэджы разам з Аляксандрам жыла ягоная сужыцелька. Зусім побач, праз плот, жыве суўладальнік фабрыкі Ігар Грышын. На катэджы Грышына ўсталяваныя камеры назірання, якія, паводле следства, зафіксавалі момант забойства.

ЗАБОЙСТВА АДБЫЛОСЯ Ў СЯЛЕ ЧЭХАЎШЧЫНА НЕПАДАЛЁК АД ГАРОДНІ. ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

«Коска», крыкі ля возера і шмат нерухомасці

Паводле мерак Гародні Аляксандр Прасняк – мясцовы алігарх. Адзін з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальнік нерухомасці. У вялізным гмаху фабрыкі на вул. Маставой у самым цэнтры Горадні апошнім часам здавалі памяшканні і кавярням, і рэстаранам, і аддзяленням банкаў, і спартовым клубам.

ФІРМОВАЯ КРАМА ПАЛЬЧАТКАВАЙ ФАБРЫКІ «АКЦЭНТ». ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

Швачная вытворчасць адтуль была перанесеная ў іншы гмах – будынак фабрыкі «Элод», якая займаецца жаночай вопраткай. Сама вытворчасць і фірмовая крама займаюць другі паверх вялізнага будынка, астатнія памяшканні здаюцца.

ВЯЛІЗНЫ БУДЫНАК, У ЯКІМ РАЗМЯШЧАЕЦЦА ФАБРЫКА «АКЦЭНТ». ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

Вядома таксама, што Аляксандр Прасняк цікавіўся ўсходнімі практыкамі і часам паводзіў сябе даволі экстравагантна. Насіў коску (за што атрымаў нават мянушку «Коска»), выходзіў да возера каля дома ў адных трусах, рабіў зарадку і практыкаванні голасам: са словаў суседзяў, «крычаў каля возера».

БУДЫНАК ФАБРЫКІ «ЭЛОД», ЯКІ НАЛЕЖЫЦЬ ПРАСНЯКУ. ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»
БУДЫНАК ФАБРЫКІ «ЭЛОД», ЯКІ НАЛЕЖЫЦЬ ПРАСНЯКУ. ФОТА – ВАСІЛЬ МАЎЧАНАЎ / «БЕЛСАТ»

«А я нават і не ведала, што ён буйны бізнэсмэн...»

Цікава, што прапісаны Прасняк быў у невялікім драўляным доміку яшчэ даваеннай пабудовы на вуліцы Міцкевіча. Яго добра памятаюць суседзі, але пра забойства яны яшчэ нічога не чулі.

«Сашу забілі? Паверыць не магу... – кажа жанчына, якая жыве ў суседнім доме больш за 40 гадоў. – Ён часта прыязджаў сюды. Нават нядаўна яго бачыла. На гэтым адрасе жыве ягоная маці: яна хворая, не выходзіць ужо з дому. Прывозіў ёй ежу, лекі. А бацька ягоны даўно ўжо памёр. А я нават і не ведала, што ён буйны бізнэсмэн...»

Паводле факту забойства распачатая крымінальная справа. Следчы камітэт будзе адпрацоўваць кантакты Аляксандра Прасняка – як асабістыя, так і прафесійныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках