24 красавiка 2024, Серада, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крым – не ваш!»

3
«Крым – не ваш!»

Бізнэсмэн з акупаванага паўвострава звярнуўся да Пуціна.

Уладальнік Белагорскага парку львоў "Тайган" і ялцінскага заапарка "Казка", крымскі бізнэсмэн Алег Зубкоў апублікаваў у сваім блогу пасланне расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, у якім заклікаў звольніць кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргея Аксёнава, паведамляе gordonua.com.

"Вось вы, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, думаеце, што Крым ваш?! Не, ён не ваш, вы толькі грашовы мяшок для Крыма, і вы ўжо выдаткавалі на Крым больш за 600 мільярдаў рублёў і яшчэ, упэўнены, выдаткуеце столькі ж у найбліжэйшыя гады. Можа, вы думаеце, што Крым наш?! Не, на жаль, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, Крым і не наш. Крымчанаў чмораць і гнабяць у Крыме, прымушаюць паварочваць бізнэс і з'язджаць з Крыма. Не думайце, што я такі адзін, такіх прадпрымальнікаў сотні і тысячы", – напісаў Зубкоў.

Паводле ягоных словаў, Крым "належыць Аксёнаву і клану ягоных сваякоў".

"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Вярніце, калі ласка, Крым крымчанам, а Аксёнава, калі ён вам такі дарагі, забярыце да сябе ў Маскву ў Крэмль, калі, вядома, уважаеце яго разумным і таленавітым кіраўніком", – дадаў Зубкоў.

У снежні 2019 года падкантрольны Расеі Белагорскі раённы суд прыпыніў дзейнасць парку львоў "Тайган". Расейскія прыставы ў Крыме апячаталі парк.

Аксёнаў назваў Зубкова "чыста праўкраінскім персанажам". Ён заявіў, што Зубкоў "не хоча выпраўляць усе праблемы, якія існуюць вакол ягоных паркаў, ствараючы вакол толькі скандал", паведамляла "Крым.Реалии".

Расея анэксавала Крым пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краінаў свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках