19 красавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы суверэнітэту Беларусі бароняць сваю праўду

4
Абаронцы суверэнітэту Беларусі бароняць сваю праўду
Фота: DW

Гомельскія актывісты і блогеры выкрылі «суддзяў» у невыкананні Канстытуцыі.

29 студзеня Гомельскі абласны суд пачне разгляд скаргаў удзельнікаў леташніх акцый у абарону незалежнасці краіны блогера Сяргея Ціханоўскага і актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, паведамляе "Гомельская вясна".

У канцы мінулага года гомельцы бралі ўдзел у сталічных пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Паводле версіі рапартаў праваахоўнікаў яны з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў, выкрыквалі лозунгі «Жыве Беларусь».

Тым не менш, раённы суды ў Гомелі іх актыўнасць ацанілі па-рознаму. У той час як суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Восіпава выпісала Уладзіміру Няпомняшчых штраф 20 базавых адзінак, ейная калега з суда Савецкага раёна Алена Шайн адправіла Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ на 15 дзён.

У сваіх скаргах абласному суду абодва актывісты заявілі пра тое, што ў іх канкрэтных выпадках суды ўзялі на сябе адказнасць за невыкананне Канстытуцыі, бо адмовіліся прыняць пастановы ў строгай адпаведнасці з яе артыкуламі 2, 7, 8, 21, 22, 23, 33, 35, артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Высновы судоў аб учыненні правапарушэнняў матываваная тым, што мы ўзялі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які прайшоў на плошчы Кастрычніцкай у Менску. Мы не адмаўляем свайго ўдзелу ў акцыі для абароны беларускага суверэнітэту, тым не менш, суды абавязаны былі ацаніць, але не ацанілі наш удзел інтарэсамі нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асоб», - напісалі ў сваіх скаргах гомельцы.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае актывістам бараніць праўду заяўляе, у абодвух выпадках дзяржава празмерна ўварвалася ў правы сваіх грамадзян, што пацягнула за сабой парушэнне іх правоў на мірны сход і як вынік на выказванне меркаванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках