19 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі, што лепш не есці на сняданак

8
Дыетолагі распавялі, што лепш не есці на сняданак

Не варта звяртаць увагу на рэкламныя трэнды.

Швайцарскія дыетолагі распавялі пра тое, што ні ў якім разе не трэба ўжываць раніцай на пусты страўнік. Нават калі вы вельмі любіце вострую ежу з процьмай спецый, то яе не трэба есці на пусты страўнік. Пра гэта паведамляе Медыцына 2.0. У гэты час такія стравы выклічуць прамое раздражненне абалонкі страўніка, справакаваўшы кіслотную рэакцыю і выклікаўшы балючыя спазмы. Акрамя таго, спецыі і прыправы з'яўляюцца раздражняльнікамі па сваёй прыродзе, што можа справакаваць нястраўнасць на ўвесь дзень.

Шмат каму здаецца, што ідэальным рэцэптам для пачатку дня з'яўляецца шклянка фруктовага соку, але гэта памылка. Усе прадукты харчавання і напоі, якія змяшчаюць цукар, даюць для падстраўнікавай залозы дадатковы ціск. А гэта не самае лепшае, што мы можам ёй даць адразу пасля абуджэння. Акрамя таго, прынятая на пусты страўнік фруктоза можа перазагрузіць печань. Тое ж самае тычыцца і рознага кшталту газаваных напояў. Ні ў якім разе не пускайце іх на пусты страўнік, бо, змяшаўшыся з кіслатой ўнутры, яны правакуюць млоснасць і газаўтварэнне. Таксама гэтыя напоі раніцай выклікаюць страўнікавыя спазмы. І хай на рознага кшталту рэкламных выявах правільнага сняданку вы бачылі апельсіны і грэйпфруты, але раніцай на пусты страўнік цытрусавыя есці не трэба. Яны спрыяюць утварэнню кіслаты ў страўніку, а залішняя колькасць клятчаткі і фруктозы негатыўна ўплывае на працэсы стрававання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках