25 красавiка 2024, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы наконт нафты зноў праваліліся

61
Перамовы наконт нафты зноў праваліліся
ФОТА: RIA.RU

Расейскія кампаніі прапаноўвалі захаваць умовы 2019 года.

Расея і Беларусь прадоўжаць перамовы ў нафтавым пытанні, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца, знаёмая з сітуацыяй, пасля сустрэчы напярэдадні ў Маскве выканаўцы абавязкаў віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Козака і беларускага віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі.

На гэты момант асноўнай праблемай паміж бакамі ў нафтавай сферы з'яўляецца адсутнасць з 1 студзеня кантрактаў на пастаўку нафты з РФ на НПЗ Беларусі, адзін з якіх (Мазырскі НПЗ - заўв.) часткова належыць дзвюм расейскім нафтавым кампаніям - "Раснафце" і "Газпрам нафце".

Паводле інфармацыі крыніц на нафтавым рынку, бакі так і не здолелі пераадолець рознагалоссі наконт кошту сыравіны. Так, беларускі бок дамагаўся касавання прэміі да кошту бязмытных паставак нафты ў Беларусь і матываваў гэта падаражаннем сыравіны ў сувязі з рэалізацыяй у РФ падатковага манеўру ў нафтавай сферы. Расейскія ж кампаніі прапаноўвалі захаваць умовы 2019 года, бо, паводле інфармацыі "Белнафтахіма", цяпер кошт нафты з РФ для рэспублікі і так складае 83% ад сусветнага кошту нафты.

Расейскія чыноўнікі намагалі на тым, што пытанне кошту расейскай нафты - камерцыйнае, і ўрад не можа ў яго ўмешвацца, бо галіна працуе паводле рынкавых умоваў, а кошты "чорнага золата" не рэгулююцца.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках