19 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кошты ў рэстарацыях - як у Сеуле

6
У Менску кошты ў рэстарацыях - як у Сеуле
ФОТА З САЙТА INTERCOMTOUR.ORG

Колькі каштуе жыццё ў сталіцы Беларусі?

Сайт Numbeo (найбуйнейшая ў свеце база звестак аб гарадах і краінах) апублікаваў рэйтынг гарадоў свету на аснове кошту жыцця ў іх. Усяго ў спісе 440 гарадоў, Менск на 345 месцы, піша The Village Беларусь.

Складальнікі ўлічвалі некалькі паказчыкаў: кошт жыцця, кошт арэнды, прадуктаў у крамах, кошты ў рэстарацыях і пакупніцкая здольнасць людзей. Цікава, што паводле індэкса арэнды Менск знаходзіцца на тым жа ўзроўні, што літоўскае Коўна, грэцкія Салонікі, в'етнамскі Ханой і польская Лодзь. І калі адсартаваць краіны паводле гэтага паказчыка, то мы ўзлятаем уверх адразу на 133 месцы. Прадукты ў нас каштуюць прыкладна гэтак жа, як у Ізміры (Турцыя) і Банэ-Луке (Боснія і Герцагавіна), а кошты ў рэстарацыях параўнальныя з паўднёвакарэйскім Сеулам (ён на 6 пазіцыі ў рэйтынгу), японскай Осакай (24 радок) і харвацкім Заграбам. Калі адсартаваць краіны па коштах у рэстарацыях, то Менск будзе на 203 месцы.

Першыя пяць месцаў у рэйтынгу трымаюць гарады Швайцарыі. Недалёка ад Менска ў рэйтынгу знаходзяцца румынскі Брашаў (344), расейскі Варонеж (346), украінскія Кіеў (347) і Львоў (385).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках