29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран усё яшчэ не аддаў Украіне чорныя скрыні збітага летака

Іран усё яшчэ не аддаў Украіне чорныя скрыні збітага летака
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ/REUTERS

Чорныя скрыні знаходзяцца ў працоўным стане.

Украіна дагэтуль не атрымала ад Ірана чорныя скрыні збітага ім 8 студзеня ўкраінскага авіялайнера. Якая прычына затрымкі, невядома. Пра гэта заявіў дырэктар Кіеўскага навукова-даследчага інстытута судовых экспэртыз Аляксандр Рувін, піша liga.net.

Як вядома, Рувін узначальвае камісію, якая займаецца расследаваннем катастрофы Boeing-737.

«Чорныя скрыні засталіся ў Іране, яны іх пакуль нам не аддаюць. Яны ў працоўным стане, згодна з высновамі супрацоўнікаў Нацыянальнага бюро, ёсць магчымасць іх прачытаць. Цяпер іранскі бок раніцай кажа «мы вам перадамо», пасля абеду - «не перадамо». Цяпер яны знаходзяцца ў Іране, мы іх бачылі, асабіста агледзелі, але іх трэба расшыфроўваць», - сказаў Рувін.

З ягоных слоў, у Ірана няма абсталявання для расшыфроўкі чорных скрынь, «таму яны будуць вызначацца, дзе гэта рабіць».

Рувін адзначыў, што Кіеў прапанаваў Тэгерану сваю лабараторыю на базе Кіеўскага політэхнічнага ўніверсітэта, у якой ёсць і неабходныя спецыялісты, і абсталяванне, і досвед такой працы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках