28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нямецкія гарады вярнуліся трактарныя маршы пратэсту

3
У нямецкія гарады вярнуліся трактарныя маршы пратэсту
ПРАТЭСТ ФЕРМЕРАЎ У КІЛІ, НЯМЕЧЧЫНА
ФОТА: DPA

Па цэнтры Бэрліна праехалі 500 трактароў.

У дзень адкрыцця найбуйнейшага міжнароднага сельскагаспадарчага і харчовага кірмашу «Зялёны тыдзень 2020», у пятніцу, 17 студзеня, на вуліцы нямецкіх гарадоў вярнуліся пратэставаць фермеры, піша сайт dw.com.

Яны выступаюць супраць узмацнення жорсткасці палітыкі ў галіне абароны клімату і жывёл і патрабуюць абмеркавання сельскагаспадарчага пакета федэральнага ўрада.

Трактарныя маршы прайшлі ў Бэрліне, Дрэздэне, Гановеры, Брэмене, Штутгарцэ, Нюрнбергу і іншых гарадах Нямеччыны, абмежаваўшы рух транспарту. Фермеры, якія ўжо пратэставалі раней у 2019 годзе, крытыкуюць, між іншым, запланаванае ўзмацненне жорсткасці правіл прымянення ўгнаенняў. Адна з нормаў урадавага сельгаспакета ў мэтах абароны казурак і жывёл абмяжоўвае выкарыстанне пестыцыдаў.

У Бэрліне і іншых гарадах на 18 студзеня запланаваныя акцыі эколагаў і абаронцаў жывёл. Яны выйдуць на вуліцы з дэвізам «Мы сытыя па горла», каб дзеля аховы навакольнага асяроддзя запатрабаваць больш строгіх законаў у сферы сельскай гаспадаркі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках