25 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ: Праца па «інтэграцыі» з Беларуссю працягваецца

24
МЗС РФ: Праца па «інтэграцыі» з Беларуссю працягваецца
ФОТА: ИЗВЕСТИЯ/ПАВЕЛ БЕДНЯКОЎ

У пакет уваходзіць 31 «дарожная мапа».

Праца над «дарожнымі мапамі» аб «паглыбленай інтэграцыі» з Беларуссю працягваецца «дагэтуль», паведамляецца ў апублікаваных на сайце МЗС РФ адказах на пытанні аб выніках дзейнасці расейскай дыпламатыі ў 2019 годзе, што паступілі ад СМІ. Пра гэта піша interfax.by.

- Цяпер працягваецца работа, накіраваная на паглыбленне «інтэграцыі» Расеі і Беларусі. Падрыхтаваная праграма дзеянняў па рэалізацыі дамовы аб «саюзнай дзяржаве», якая была парафіраваная кіраўнікамі ўрадаў Расеі і Беларусі ў верасні 2019 года ў Маскве, - адзначаецца ў публікацыі.

У МЗС РФ канстатуюць, што ў пакет уваходзіць трыццаць адна «дарожная мапа». «Вядзецца праца над галіновымі «дарожнымі мапамі», нацэленымі на яе выкананне. Гэтыя «дарожныя мапы», усяго іх трыццаць адна, уяўляюць сабой траекторыю далейшай інтэграцыі нашых краін практычна ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця - фінансавай, прамысловай і іншых», - растлумачылі ў МЗС.

Пры гэтым у знешнепалітычным ведамстве ўважаюць «натуральным» узнікненне ў двухбаковых стасунках «спрэчных сюжэтаў». «Вядома, у адносінах паміж нашымі краінамі ўзнікаюць спрэчныя сюжэты. Яны, як той казаў, «на відавоку». Прымаючы пад увагу высокую інтэнсіўнасць расейска-беларускіх гандлёва-эканамічных сувязяў, гэта натуральна», - мяркуюць у МЗС РФ.

Пры гэтым у ведамстве падкрэсліваюць: «Галоўнае, што мы вядзём канструктыўны, прафесійны дыялог, накіраваны на дасягненне ўзаемавыгадных пастаноў, якія будуць мець доўгатэрміновы станоўчы эфект для эканомік нашых краін».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках