19 красавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін яшчэ больш жорстка будзе спрабаваць «лячыць» Лукашэнку

15
Палітолаг: Пуцін яшчэ больш жорстка будзе спрабаваць «лячыць» Лукашэнку

Для гэтага прызначаны «доктар» Мішусцін.

Як цяпер складуцца стасункі паміж прэм'ерамі Беларусі і Расеі, ніхто ўпэўнена нават выказаць здагадку не можа, адзначае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ў калонцы на DELFI.

– Выправіўшы ў адстаўку ўрад Мядзведзева, які заявіў пра пачатак «паглыблення інтэграцыі» паміж РФ і РБ, як мяркуюць назіральнікі, Пуцін яшчэ больш жорстка будзе спрабаваць «лячыць» нерэфармаваны Менск з дапамогай розных інструментаў уздзеяння, сярод якіх новы маскоўскі прэм'ер будзе значна больш прафесійна іх ужываць для беларускага пацыента, – піша аглядальнік.

Ён адзначае, што ў Маскве Міхаіла Мішусціна ўважаюць бліскучым крызісным мэнэджарам, якога перыядычна перакідваюць з аднаго праблемнага поля на іншае. На думку эксперта, Беларусь не стане для яго галоўным надзелам, але прыкметным.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках