23 красавiка 2024, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Амерыканскія «сілы дабра» застануцца ў Іраку

2
Пентагон: Амерыканскія «сілы дабра» застануцца ў Іраку

ЗША не плануюць выводзіць войскі з гэтай краіны.

ЗША не збіраюцца ў цяперашні момант выводзіць свае войскі з Ірака. Пра гэта ў суботу, 18 студзеня, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Джонатан Хофман на брыфінгу ў Пентагоне. Амерыканскія войскі ў рэгіёне ён назваў "сіламі дабра", адзначыўшы, што яны патрэбныя там, у тым ліку, для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава", паведамляе dw.com.

"Мы па-ранейшаму хочам быць сябрам і партнёрам суверэннага і расквітнелага Ірака. У цяперашні час вайскоўцы ЗША не плануюць сыходзіць з Ірака", – падкрэсліў Хофман.

Між тым у пятніцу паступіла інфармацыя, што пры абстрэле Іранам 8 студзеня базы Айн аль-Асад на захадзе Іраку атрымалі раненні да 11 амерыканскіх вайскоўцаў. Пацярпелыя эвакуяваныя ў шпіталі ў Кувейце і Ландштуле ў Нямеччыне для лекавання і далейшага абследавання. Прадстаўнікі Пентагона заявілі, што сімптомы кантузіі выяўляюцца не адразу, таму пра раненні амерыканцаў не было паведамлена непасрэдна пасля абстрэлу.

Іран абстраляў 8 студзеня дзве вайсковыя базы ў Іраку, на якіх дыслакаваліся вайскоўцы ЗША, выпусціўшы па іх блізу 15 ракетаў. Атака была праведзеная як акцыя адплаты за забойства іранскага генерала Касэма Сулеймані 3 студзеня ў Багдадзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках