25 красавiка 2024, Чацвер, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампеа: Мадура ведае, што мы настроеныя сур'ёзна

5
Майк Пампеа: Мадура ведае, што мы настроеныя сур'ёзна
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША выступіў з прамовай на пасяджэнні Сталай рады Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў.

Дзяржсакратар Майк Пампеа падкрэсліў ролю Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў (ААД) у абароне дэмакратыі на тэрыторыі абедзвюх Амерык. Кіраўнік Дзярждэпартамента выступіў з прамовай «Аб адраджэнні ААД» на пасяджэнні Сталай рады ААД, якое прайшло ў пятніцу ў Вашынгтоне, паведамляе «Голас Амерыкі».

Пампеа нагадаў, што амаль год таму ЗША прызналі Хуана Гуайдо ў якасці часовага прэзідэнта Венесуэлы. Гэтую пастанову падтрымалі 13 дзяржаваў-чальцоў ААД.

«Цягам мінулага года ААД была ў авангардзе дапамогі венесуэльскаму народу, які прыгнечаны і галадае праз жорсткасць Мадуры. Усяго за тры месяцы – вельмі хутка паводле дыпламатычных мерак – мы абралі новага прадстаўніка Венесуэлы ў ААД, амбасадара Тар. Мы дапамаглі ўзмацніць легітымнасць Хуана Гуайдо ў міжнароднай супольнасці, нягледзячы на адчайныя спробы Мадуры супрацьстаяць гэтаму», – падкрэсліў Пампеа.

Дзяржсакратар дадаў, што дзякуючы намаганням ААД быў адроджаны Пакт Рыа – Міжамерыканская дамова пра ўзаемную дапамогу, дзякуючы якой былі ўведзеныя абмежаванні на перамяшчэнні Нікаласа Мадуры і дзясяткаў чальцоў ягонага ўрада. Пампеа папярэдзіў, што супраць венесуэльскага рэжыму неўзабаве будуць уведзеныя іншыя захады.

«Мадура, вядома, ведае, што мы настроеныя сур'ёзна. Менавіта таму ён так імкнуўся вывесці Венесуэлу з гэтай арганізацыі, з ААД. Мы віталі новага прадстаўніка Венесуэлы, перш чым у яго [Мадуры] з'явіўся шанец здзейсніць гэта», – адзначыў Майк Пампеа.

Паводле словаў дзяржсакратара, у 2019 годзе ў Заходнім паўшар'і з'явіліся новыя ўрады, якія думаюць і дзейнічаюць паводле дэмакратычных метадаў. Цяпер тыранічныя рэжымы дзейнічаюць толькі на Кубе, у Нікарагуа і Венесуэле.

Свет павінен павярнуць твары ад спячкі, падкрэсліў Пампеа. «Спробы выдаць жаданае за сапраўднае не спыняць аўтарытарызм ні ў Каракасе, ні ў Пекіне, ні ў Тэгеране», – заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента.

Майк Пампеа дадаў, што ў нядзелю ён выправіцца з візітам у Лацінскую Амерыку. Дзяржсакратар наведае Калумбію, Коста-Рыку і Ямайку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках