19 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хургадзе памёр беларускі турыст

39
У Хургадзе памёр беларускі турыст

Мужчына быў на курорце з жонкай.

У егіпецкай Хургадзе памёр беларускі турыст. Трагічны выпадак адбыўся на курорце амаль тыдзень таму. Пра гэта tut.by апавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

34-гадовы мянчук памёр у Хургадзе на мінулым тыдні ў ноч з нядзелі на панядзелак. Паводле словаў лекараў, прычынай стала сардэчная недастатковасць, кажа крыніца.

Мужчына быў на курорце з жонкай, у сям'і таксама расце аднагадовы сын.

Усё пра Егіпет: што адбываецца з беларусамі, чаму мы ўсё роўна туды ездзім і як паводзіць сябе ў гатэлях

Вядома, што з канца кастрычніка мінулага года ў Егіпце памерлі тры беларускія турысты, яшчэ адна турыстка памерла пасля прыезду дадому. Прычыны смерці розныя.

У канцы кастрычніка ў егіпецкай лякарні памёр мужчына, а потым ужо ў шпіталі ў Менску памерла ягоная жонка. Экспертыза пакуль не вызначыла прычыну смерці гэтай пары. Але вядома, што ім стала дрэнна пасля вячэры. Дакладная прычына смерці пары пакуль не вызначаная. Праверку паводле факту смерці турыстаў прадоўжылі да канца студзеня.

У снежні ў Шарм-эль-Шэйху таксама памерла 59-гадовая беларуска Наталля. 9 снежня яна ўпала на экскурсіі, жанчыну даставілі ў медыцынскі цэнтр, каб аказаць дапамогу. 10 снежня яна памерла.

17 снежня перад пасадкай на рэйс Хургада – Менск у аэрапорце Хургады стала дрэнна 51-гадоваму беларусу. Ён быў на адпачынку з жонкай і 14-гадовай дачкой. Мужчына памёр у егіпецкай лякарні. Як мяркуецца ў яго быў сардэчны прыступ.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках