25 красавiка 2024, Чацвер, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У грэцкіх арэхах знайшлі «эліксір здароўя» для сэрца

3
У грэцкіх арэхах знайшлі «эліксір здароўя» для сэрца

Эксперымент доўжыўся шэсць тыдняў.

Навукоўцы выявілі, што дадаванне грэцкага арэха ў штодзённы рацыён павялічвае колькасць карысных бактэрый у кішачніку, а таксама спрыяе ўмацаванню сэрца. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nutrition.

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта штата Пэнсільванія высветлілі, што дыета з нізкім утрыманнем насычаных тлушчаў, якая ўключае грэцкія арэхі, зніжае ўзровень халестэрыну і крывяны ціск, спрыяючы тым самым умацаванню сэрца. У новай працы аўтары надумалі даведацца, як уплываюць грэцкія арэхі на працу страўнікава-кішачнага тракту.

Для даследавання даследнікі набралі 42 добраахвотнікі з залішняй масай цела ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Да пачатку эксперыменту ўдзельнікі цягам двух тыдняў сілкаваліся як сярэднестатыстычныя амерыканцы.

Пасля гэтага іх выпадковым чынам падзялілі на тры групы. У дыетах усіх трох групаў насычаныя тлушчы былі замененыя альбо грэцкімі арэхамі, альбо расліннымі алеямі. Адна з дыетаў утрымоўвала суцэльныя грэцкія арэхі; другая была без грэцкіх арэхаў, але ўключала альфа-ліналеновую кіслату (ALA), якая ёсць у грэцкіх арэхах, і поліненасычаныя тлустыя кіслоты; трэцяя – таксама без грэцкіх арэхаў, але з ALA і іншай тлустай кіслатой – алеінавай.

Эксперымент доўжыўся шэсць тыдняў. Навукоўцы аналізавалі фекальныя пробы ўдзельнікаў, сабраныя за 72 гадзіны да таго, як удзельнікі скончылі папярэднюю дыету і тройчы ў перыяд доследнай дыеты.

Вынікі паказалі, што штодзённае ўжыванне грэцкіх арэхаў у рамках здаровай дыеты прыводзіць да павелічэння колькасці карысных бактэрый у кішачніку.

"Дыета з грэцкімі арэхамі ўзбагаціла шэраг карысных для здароўя кішачных бактэрый, – прыводзяцца ў прэс-рэлізе ўніверсітэта словы Крысціны Пэтэрсан (Kristina Petersen), адной з аўтараў даследавання. – Перш за ўсё, гэта Roseburia, якая звязаная з абаронай унутранай абалонкі кішачніка. Мы таксама бачылі ўзбагачэнне ў Eubacteria eligens і Butyricicoccus".

Аўтары мяркуюць, што паміж зменай кішачнага мікрабіёма і дабратворным уплывам грэцкага арэха на сардэчна-сасудзістую сістэму існуе прамая сувязь.

Так, рост колькасці Eubacterium eligens прыводзіць да зніжэння крывянога ціску, а Lachnospiraceae – да зніжэння артэрыяльнага ціску, агульнага і "дрэннага" халестэрыну.

У групах, дзе грэцкія арэхі былі замененыя расліннымі алеямі, рост гэтых бактэрый не назіраўся.

"Замена звычайнай закускі, асабліва калі гэта нездаровая ежа, грэцкімі арэхамі – гэта невялікая змена, якую вы лёгка можаце зрабіць, каб палепшыць сваё харчаванне", – кажа Пэтэрсан.

Навукоўцы мяркуюць, што ўжыванне 50–80 грамаў грэцкіх арэхаў за дзень станоўча ўплывае на мікробы кішачніка, зніжае рызыку сардэчных захворванняў і спрыяе агульнаму аздараўленню арганізма.

"Такія прадукты, як суцэльныя грэцкія арэхі, забяспечваюць разнастайныя субстраты – напрыклад, тлустыя кіслоты, абалоніну і біялагічна актыўныя злучэнні – для харчавання нашага кішачнага мікрабіёма, – тлумачыць Рэгіна Ламендела (Regina Lamendella) з каледжа Джуніята, якая таксама ўдзельнічала ў даследаванні. – У сваю чаргу, гэта дапамагае генераваць карысныя метабаліты для нашага арганізма".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках