19 красавiка 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя рыхтуе сірыйскія атрады для адпраўкі ў Лібію

Турцыя рыхтуе сірыйскія атрады для адпраўкі ў Лібію

Сірыйскія байцы аб'яднаныя ў групы па 35 чалавек.

Турцыя трэніруе сірыйскія атрады для падтрымкі Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) у Лібіі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Arabiya на сваім сайце ў суботу, 18 студзеня, са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле іх інфармацыі, атрадамі камандуюць сірыйцы з турэцкім грамадзянствам, паведамляе dw.com.

Турцыя ўжо падрыхтавала чатыры сірыйскія атрады, кожны з якіх складаецца з 35 чалавек. Трэніроўкі праходзілі са спецыялізацыяй у баявых дзеяннях у гарадскіх варунках.

Між тым у Трыпалі ўжо знаходзіцца сірыйскі атрад з такім жа складам, гаворыцца далей у паведамленні Al Arabiya. Яго ўзначальвае Хамза аль-Амар, які атрымаў турэцкі пашпарт сем месяцаў таму.

Турцыя паставіць Лібіі вайсковую тэхніку

Крыніцы Al Arabiya таксама паведамілі, што Урад нацыянальнай згоды (УНЗ) у Лібіі, нягледзячы на зброевае эмбарга, уклаў з Турцыяй пагадненне аб пастаўках бронеаўтамабіляў і танкаў.

Перакідка войскаў у Лібію для падтрымкі УНС, пра якую абвясціў прэзідэнт Турцыі Раджэп Тайіп Эрдаган, пачалася 16 студзеня. У Трыпалі ўжо прыбылі турэцкія сілы спецыяльнага прызначэння і вайскоўцы. Частка з іх зоймецца навучаннем лібійскіх калег, а частка - выведкай.

Хто з кім ваюе ў Лібіі

У Лібіі пасля звяржэння рэжыму Муамара Кадафі ў 2011 годзе і ягонага забойства пачалася барацьба за ўладу паміж рознымі групоўкамі і фракцыямі. Гэты канфлікт прывёў да грамадзянскай вайны, якая ідзе дагэтуль, і да фактычнага двоеўладдзя.

Урад нацыянальнай згоды пад кіраўніцтвам Фаіза Сараджа ў Трыпалі быў створаны пры падтрымцы ААН, каб спыніць кровапраліцце. А на ўсходзе краіны, у Тобруку, засядае аднапалатны парламент - Палата прадстаўнікоў, які ўважае сябе за сапраўдную ўладу і не згодная з палітыкай Сараджа.

Экс-паплечнік Кадафі Халіфа Хафтар вядзе наступ на Трыпалі з красавіка 2019 года. 76-гадовы генерал падтрымлівае парламент у Тобруку і імкнецца зрынуць

ўрад Сараджа. За Хафтарам стаяць Егіпет, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Расея. Турцыя, са свайго боку, падтрымлівае ўрад у Трыпалі. 19 студзеня ў Берліне пройдзе Міжнародная канферэнцыя што да Лібіі. Чакаецца, што яе ўдзельнікі дамовяцца аб спыненні агню і абмяркуюць магчымасці правядзення выбараў у краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках