24 красавiка 2024, Серада, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Назбірае на палігоне металалому...»

6
«Назбірае на палігоне металалому...»
Фото: brest.mchs.gov.by

Падрабязнасці выбухаў на Берасцейшчыне.

Пракуратура Берасця распачала крымінальную справу аб выбуху, які адбыўся напярэдадні ў гаражным кааператыве, адпаведна з артыкулам «знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці». Жыццю 3 параненых нічога не пагражае. У той жа дзень адбыўся яшчэ адзін выбух: выбухнула нешта з боепрыпасаў каля прыватнага дома ў Баранавічах.

Выбух у гаражах берасцейскага мікрараёна Задворцы адбыўся пасля 16-й гадзіны ў чацвер. Дэтанацыяй пашкоджаныя жалезабетонныя збудаванні і 5 аўтамабіляў. Потым выявілася, што параненыя 2 мужчын і адна жанчына, якія былі на месцы здарэння. Цяпер яны ў лякарні, піша «Белсат».

Агонь патушылі байцы Міністэрства надзвычайных сітуацый, яны ж разабралі завалы. Цалкам зруйнаваныя гаражы на плошчы 167 кв.м. Што канкрэтна так моцна выбухнула - высвятляе Следчы камітэт.

Да таго ж 16 лютага адбыўся трагічны выпадак у Баранавічах. На вуліцы Лебядзінай на ўскрайку горада выбухнуў набой у прыватным двары. Пацярпеў пенсіянер - уладальнік падворка - і яшчэ 2 чалавекі. 40-гадоваму мужчыну, які проста зайшоў у госці, адарвала абедзве нагі.

Усю ноч і раніцу на месцы выбуху побач са следчымі працавалі сапёры. Яны знайшлі яшчэ 2 набоі часоў Другой сусветнай вайны. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб незаконных дзеяннях у дачыненні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Суседзі распавялі, што ўладальнік падворка ездзіў на Абуз-Лясноўскі палігон па каштоўныя металы.

Калі вы знайшлі боепрыпасы ваеннага часу, галоўнае правіла - не чапайце! Яны могуць падарвацца і без агню. Лепш патэлефанаваць у міліцыю ці вайсковую частку, каб выбухоўкай заняліся сапёры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках