20 красавiка 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ папярэдзіў аб магчымым вяртанні сусветнай эканомікі да Вялікай дэпрэсіі

4
МВФ папярэдзіў аб магчымым вяртанні сусветнай эканомікі да Вялікай дэпрэсіі

Такі прагноз дала дырэктарка-распарадчыца МВФ.

Дырэктарка-распарадчыца Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіна Георгіева заявіла, што сусветная эканоміка рызыкуе вярнуцца ў эпоху Вялікай дэпрэсіі. Пра гэта яна заявіла падчс выступу ў Інстытуце міжнароднай эканомікі Петэрсана ў Вашынгтоне, паведамляе РБК са спасылкай на The Guardian.

Паводле яе слоў, сусветная эканоміка можа вярнуцца ў эпоху Вялікай дэпрэсіі выкліканай няроўнасцю паміж рознымі групамі насельніцтва краін і нестабільнасцю фінансавага сектара.

Кіраўніца фонду патлумачыла, што, нягледзячы на тое, што разрыў ў няроўнасці паміж краінамі за апошнія 20 гадоў істотна скарачаўся, усярэдзіне краін разыходжанні, наадварот, раслі. Напрыклад, празмерная няроўнасць у даходах насельніцтва ўнутры краін можа перашкодзіць росту і прывесці да «палітычных узрушэнняў» і ўмацаванню папулізму. У якасці прыкладу яна прывяла Вялікуб Брытанію, у якой 10% найбагацейшых грамадзян валодаюць такім жа сукупным багаццем, як і 50% найменш заможных.

На думку кіраўніцы МВФ, цягам наступнага дзясяцігоддзя такія праблемы, як змяненне клімату і ўзмацненне гандлёвага пратэкцыянізму, могуць прывесці да сацыяльных хваляванняў і нестабільнасці на фінансавых рынках.

Акрамя таго, мяркуе кіраўніца Фонду, што ўладам нельга ігнараваць фінансавы сектар, які можа зрабіць глыбокі і працяглы станоўчы ўплыў на няроўнасць. Напрыклад, вялікая няроўнасць можа станавіцца прычынай «палітычнага ціску на кароткатэрміновыя простыя развязанні».

Пад тэрмінам Вялікая дэпрэсія маецца на ўвазе сусветны эканамічны крызіс у перыяд з 1929 да 1933 года. Вялікай дэпрэсіі папярэднічаў крах на біржах ЗША ў 1929 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках