21 лютага 2020, Пятніца, 16:21
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

За тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя 37 тэмпературных рэкордаў

1
За тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя 37 тэмпературных рэкордаў

На чатырох метэастанцыях абноўленыя рэкорды цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Перад невялікім пахаладаннем, якое 17 студзеня ахапіла паўднёва-заходнія раёны Беларусі, а 18-га распаўсюдзіцца на астатнюю тэрыторыю, на чатырох метэастанцыях абноўленыя рэкорды цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай мапы тэмператур і архіва Белгідрамета на пагодным рэсурсе meteoinfo. by, паведамляе tut.by.

Самая высокая тэмпература адзначаная ў Лепелі (Віцебская вобласць) - плюс 6 градусаў. На другім месцы самы паўночны пункт краіны Езярышча - 5,9. У абодвух населеных пунктах пабітыя максімумы дня 27-гадовай даўніны (5,8 і 4 градусы адпаведна).

У Віцебску паветра прагрэлася да 5 градусаў (4,9 у 2007 годзе). У Мсціславе, дзе назіранні праводзяцца толькі 11 гадоў і база звестак невялікая, абноўлены рэкорд 2015 года - 4 градусы цяпла супраць 0,2.

У Менску да рэкорду было далёка - 4,8 супраць 7,6 градуса ў 1993 годзе. Самыя нізкія тэмпературы зафіксаваныя на поўдні і паўднёвым захадзе (у Жыткавічах Гомельскай вобласці - мінус 1, у Пінску і Івацэвічах Берасцейскай вобласці - мінус 0,5). Рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (11,6 градуса ў Высокім Берасцейскай вобласці ў 1993 годзе).

Напярэдадні, 16 студзеня, абнавіліся максімумы на 7 з 11 метэастанцый Віцебскай вобласці, на дзвюх - у Магілёўскай і на адной - у Менскай. За дзень да гэтага былі пабітыя рэкорды на 23 станцыях, у тым ліку 10 у Віцебскай вобласці, пры гэтым устаноўлены новы экстрэмуму для ўсёй краіны (8,1 градуса цяпла ў Берасці).

Такім чынам, за апошнія тры дні перасягнутыя 37 тэмпературных рэкордаў, а з пачатку новага года - 39 (3 студзеня былі зафіксаваныя новыя максімумы ў Менску і Барысаве).