19 сакавiка 2024, aўторак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, адкуль бярэцца прыхільнасць да спіртнога

16
Навукоўцы высветлілі, адкуль бярэцца прыхільнасць да спіртнога

Вынікі іх працы паслужаць барацьбе з алкагалізмам і іншымі залежнасцямі.

Брытанская даследчая група на чале з Эндру Томпсанам з Ліверпульскага ўніверсітэта выявіла, што алкаголікаў аб'ядноўвае падобны геном.

Гэтую інфармацыю апублікаваў навуковы часопіс «Science Advances». Падчас даследавання былі вывучаныя гены больш за 120 тысяч удзельнікаў Біябанку Вялікай Брытаніі ды блізу 50 тысяч удзельнікаў базы звестак ЗША. Узрост добраахвотнікаў склаў ад 40 да 70 гадоў. Усе яны, паводле апытання, ужывалі больш за 5 (для мужчын) і 3,5 (для жанчын) бутэлек віна на тыдзень.

Метад, які выкарыстоўвалі навукоўцы, выявіў: ва ўсіх удзельнікаў выявіліся падобныя варыяцыі генаў, якія адказваюць за пачуццё задавальнення і ўзнагароджання і за расшчапленне алкаголю ў крыві. Паўторны эксперымент на чарвяках паказаў, што пры «выключэнні» гэтых генаў цяга да спіртнога зніжаецца.

Як паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на словы Эндру Томпсана, адкрыццё дазволіць даследаваць генетычную прычыну з'яўлення хімічных залежнасцяў і кампульсіўных паводзінаў агулам.

Навукоўцы ўпэўненыя: вынікі іх працы паслужаць барацьбе з алкагалізмам і іншымі залежнасцямі і вернуць здаровыя паводзіны мільёнам людзей ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках