19 красавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA падрыхтавала першую групу астранаўтаў для палётаў на Марс

12
NASA падрыхтавала першую групу астранаўтаў для палётаў на Марс
ФОТА: NASA - NATIONAL AERONAUTICS AND SPACE ADMINISTRATION/FACEBOOK

Каманда была адабрана з 18 тысяч кандыдатаў.

У Касмічным цэнтры імя Ліндана Джонсана (Хьюстан, ЗША) 10 студзеня адбыўся першы выпуск астранаўтаў, якія прайшлі падрыхтоўку для палётаў на Марс, паведамляецца на сайце Нацыянальнага ўпраўлення ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA), паведамляе gordonua.com.

11 астранаўтаў NASA і двое астранаўтаў Канадскага касмічнага агенцтва (CSA), сярод якіх шэсць жанчын і сем мужчын, залічаны ў рэзерв NASA. Пасля з гэтага рэзерву будзе ўкамплектаваны экіпаж для палётаў на Месяц і Марс.

Як адзначаецца на сайце NASA, каманда была адабраная з 18 тысяч кандыдатаў, якія у 2018 годзе падалі заяўкі на ўдзел у праграме.

Як піша Business Forecast, амаль трэць заявак (блізу 6,5 тысячы) напісалі асобы, якія не адпавядалі патрабаванням NASA. «Многія людзі запаўняюць аплікацыйную форму, каб атрымаць адмову і павесіць паведамленне ад NASA на сцяну», - адзначыў намеснік дырэктара цэнтра NASA ў навучанні астранаўтаў і падрыхтоўцы касмічных палётаў Майкл Хэс.

Старт другога набору кандыдатаў для навучання па праграме «Артэміда» запланаваны на вясну 2020 года, падкрэслілі ў NASA. Адборам займаецца камісія Astronaut Rating Panel, у склад якой уваходзяць 49 астранаўтаў і мэнэджмент NASA.

У 2024 годзе NASA плануе здзейсніць высадку на Месяцы, упершыню з 1972 года, у рамках праграмы Artemis. Да 2028-га аэракасмічнае агенцтва збіраецца ўладкаваць стацыянарную базу на спадарожніку Зямлі, а да 2035-га, заяўляў кіраўнік NASA Джэймс Брайдэнстайн, плануецца высадка на Марсе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках