25 лютага 2020, aўторак, 17:46
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Расейскае «Лякала» аказалася бескарысным супраць амерыканскіх «Абрамс»

27
Расейскае «Лякала» аказалася бескарысным супраць амерыканскіх «Абрамс»

Найноўшыя расейскія боепрыпасы не ў стане ўразіць заходнія танкі.

Расейскія бранябойныя падкаліберныя вырабы 3БМ44 «Лякала» аказваюцца бескарыснымі супраць сучасных заходніх танкаў M1 Abrams, Leopard 2 і Challenger 2, піша lenta.ru са спасылкай на Defence Blog.

Выданне, спасылаючыся на публікацыю The National Interest, адзначыла, што лабавая браня танкаў M1 Abrams, Leopard 2 and Challenger 2 эквівалентная 800-міліметровай катанай гамагеннай брані, тады як, паводле «Известий» і расейскага вайсковага эксперта Аляксея Хлопатава, найноўшыя расейскія боепрыпасы 3БМ44 «лякала» здольныя прабіваць 650 міліметраў суцэльнай брані з адлегласці два кіламетры, чаго «дастаткова для паразы амерыканскага M1A2 Abrams сучасных мадыфікацый».

У публікацыі газеты, якая з'явілася ў студзені, таксама сцвярджалася, што вырабы 3БМ44 «Лякала», распрацаваныя на замену савецкім 3БМ42 «Манга», у колькасці двух тысяч штук паступяць на ўзбраенне расейскага войска сёлета і змогуць прымяняцца танкамі Т-90, Т- 80 і Т-72, а таксама Т-14.