29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падводныя камяні» тэхагляду: што змянілася са студзеня?

21
«Падводныя камяні» тэхагляду: што змянілася са студзеня?

Высветлілася, што медыцынскую даведку скасавалі не для ўсіх.

З 2 студзеня 2020 года ўвайшлі ў дзеянне змены ў парадку выдачы і выкарыстання дазволу на допуск аўтамабіляў да дарожнага руху, піша выданне shliah.by.

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі змяніўся спіс дакументаў, якія неабходна падаць кіроўцу пры праходжанні аўтамабілем дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Як адзначыў інжынер «Белтэхагляда» станцыі дыягностыкі аўтапарка №17 Святаслаў Дубіцкі, з пераліку дакументаў, якія абавязаны падаць кіроўца пры праходжанні тэхагляду на ўласным аўтамабілі, выключаная медыцынская даведка аб стане здароўя. Але яе па-ранейшаму абавязаны падаць кіроўцы транспартных сродкаў, якія належаць прадпрыемствам і арганізацыям.

Кіроўцу не трэба цяпер мець пры сабе сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду і паказваць яго супрацоўнікам ДАІ. Абавязковым дакументам стаў дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Яшчэ адно новаўвядзенне складаецца ў тым, што больш не патрэбны талон да пасведчання кіроўцы.

Святаслаў Дубіцкі таксама адзначыў, што ў сувязі са змяненнем сёлета базавай велічыні з 25,5 да 27 рублёў больш суровым стала і пакаранне кіроўцаў за кіраванне транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд.

Так, калі супрацоўнікі ДАІ затрымалі першы раз на працягу года аўтамабіль без тэхагляду, то на кіроўцу накладаецца штраф сумаю ад 27 да 81 рубля (раней ад 25,5 да 76). За паўторнае затрыманне сума штрафу павялічваецца і складае ад 54 да 162 рублёў (раней ад 51 да 127,5 рубля).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках