28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адзін з заснавальнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» Руслан Уладыка

5
Памёр адзін з заснавальнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» Руслан Уладыка

Музыканту было 45 гадоў.

У Менску 19 студзеня памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурта Trubetskoy, вядомы пад псеўданімам «Пан».

Пра гэта паведаміў яго сябар, музычны прадусар Яўген Калмыкоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Руслана Уладыка збілі і абрабавалі 6 чэрвеня 2019 года ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, знаходзіўся ў штучнай коме.

Руслан Уладыка быў сярод заснавальнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртам да яго распаду ў 2014 годзе. Потым пачаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком. Яму было 45 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках