23 красавiка 2024, aўторак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі заўзятар: Калі мы выбеглі на трасу падтрымаць Елятнова, у славенца проста не было шанцу ўтрымацца

12
Беларускі заўзятар: Калі мы выбеглі на трасу падтрымаць Елятнова, у славенца проста не было шанцу ўтрымацца

Сталі вядомыя падрабязнасці яскравага эпізоду на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Рупольдынгу.

Учора на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Рупольдынгу беларускія заўзятары прарваліся на трасу ў Рупольдынгу і падагналі да фінішу Рамана Елятнова.

Адзін з кампаніі вясёлых беларускіх заўзятараў у Рупольдынгу Андрэй распавёў пра сябе і сваіх таварышах, паведамляе pressball.by.

- Андрэй, з якіх куткоў Беларусі ваша кампанія?

- Мы ўсе з Менска. Ва ўсіх свой бізнэс, дзеці. Але ж мы нармальныя мужчыны - значыцца, таксама хочам пабыць дзецьмі. Таму калі мы прыязджаем на біятлон, мы куражымся, як дзеці.

- Як часта наведваеце этапы Кубка свету?

- На біятлон ездзім раз на год. Выбіраем этап, кідаем кліч сябрам, збіраем банду і паехалі. Былі ўжо ў Антхольцы, Халменколене і вось цяпер Рупольдынг.

- Такая падтрымка! Проста супер!

- Мы ўсе былыя спартоўцы, таму дакладна ведаем, што такое падтрымка ў спорце. Калі за цябе хтосьці заўзее ад душы, у цябе проста вырастаюць за спіной крылы! Таму калі мы выбеглі на трасу падтрымаць Рому Елятнова, у славенца проста не было нават шанцу ўтрымацца ў гэты ўздыме.

- Заўзятары з іншых краін падыходзяць?

- Вядома! Фатаграфавалі, песні спявалі.

- А самі хлопцы з нашай нацыянальнай каманды дзякуюць за падтрымку?

- Так! Усе пад'язджаюць, дзякуюць. Адзіны нюанс, што многія на страт з'язджаюць на іншую трасу, але калі закочваюцца па асноўнай трасе, то, вядома, заўсёды пад'язджаюць, дзякуюць, абдымаюцца, фатаграфуюцца. Нават пасля жаночай эстафеты пад'ехала Дынара Алімбекава. Яна не вельмі добра правяла этап і была засмучаная, але ўсё адно падышла да нас. Мы, вядома, падтрымалі, суцешылі. Мужчыны таксама пад'ехалі, падзякавалі ўчора. Так што, у гэтым плане яны адчуваюць нашу падтрымку, - цытуе заўзятара «Біятлон online».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках