23 лютага 2020, Нядзеля, 11:02
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Маскве прайшло масавае шэсце супраць фашызму і змяненняў Канстытуцыі

18
У Маскве прайшло масавае шэсце супраць фашызму і змяненняў Канстытуцыі
Фотa: AFP

(Абноўлена) Акцыя мела шырокі агульнадэмакратычны парадак дня.

У Маскве прайшло ўзгодненае з уладамі шэсце памяці забітых неанацыстамі 11 гадоў таму адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, а таксама іншых ахвяр палітычных і ксенафобных злачынстваў.

Радыё Свабода вяло жывую трансляцыю шэсця:

На акцыі затрыманыя больш за дзесяць чалавек.

Фотa: RFE/RL

Паліцыянты выхоплівалі іх з натоўпу падчас руху калоны і вялі ў аўтазакі. Пра прычыны затрыманняў пакуль не паведамляецца. Вядома, што актывіст Канстанцін Фокін быў затрыманы яшчэ да пачатку шэсця за плакат, на якім было напісана "Пуцін, сыходзь!".

ФОТА: УЛАД ДОКШЫН/«НОВАЯ ГАЗЕТА»

У астатнім шэсце прайшло без інцыдэнтаў. Яго ўдзельнікі, акрамя ўскладання кветак на месцы загубы Маркелава і Бабуравай, выказалі пратэст супраць пераследаў палітычных актывістаў, катаванняў і рэпрэсій. Арганізатары акцыі адзначылі, што калі раней асноўная пагроза антыфашыстам зыходзіла ад нэанацыстаў, то цяпер яна зыходзіць ад улады. У пацвярджэнне гэтаму яны неслі плакаты з фотаздымкамі абвінавачаных паводле справы так званай тэрарыстычнай супольнасці "Сетка", большасць з якіх з'яўляюцца анархістамі і актывістамі руху антыфа. Паплечнікі абвінавачаных разглядаюць гэтую крымінальную справу за цалкам сфабрыкаваную ФСБ.

Некаторыя ўдзельнікі шэсця неслі ў руках канстытуцыю Расеі на знак пратэсту супраць "канстытуцыйнага перавароту", якім яны называюць прапанаваныя прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным папраўкі да асноўнага закону краіны.

ФОТА: УЛАД ДОКШЫН/«НОВАЯ ГАЗЕТА»

Раней маскоўская муніцыпальная дэпутатка Юлія Галяміна прапанавала пашырыць парадак шэсця памяці Маркелава і Бабуравай, абвясціўшы аб пачатку кампаніі "супраць дзяржаўнага перавароту". У суботу супрацоўнікі паліцыі зачыталі ёй перасцярогу аб недапушчальнасці правядзення няўзгодненых акцый. У сваю чаргу, арганізатары сённяшняга шэсця падкрэслівалі, што не супраць удзелу ў ім абаронцаў канстытуцыі, але папярэдзілі, што яго асноўная тэматыка і лозунгі не мяняюцца.

Усяго ў сталым ужо традыцыйным антыфашысцкім шэсці памяці Маркелава і Бабуравай узялі ўдзел блізу паўтары тысячы чалавек.

Маючы левыя погляды адвакат Станіслаў Маркелаў і журналістка "Новай газеты" Анастасія Бабурава былі забітыя ў цэнтры Масквы 19 студзеня 2009 года. Вінаватымі ў іх забойстве былі прызнаныя Нікіта Ціханаў і Яўгенія Хасіс, а арганізатарам - Ілля Гарачоў. Усе яны былі сябрамі неанацысцкай арганізацыі БОРН.