20 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партызаны» дарог: усё больш кіроўцаў байкатуюць тэхагляд

48
«Партызаны» дарог: усё больш кіроўцаў байкатуюць тэхагляд

Аб барацьбе аўтамабілістаў з недарэчнымі законамі на прыкладзе Баранавічаў.

Скончыўся 2019 год - год няздзейсненых чаканняў аўтамабілістаў з нагоды раздзялення выплаты дзяржпадатку за дарогі ад праходжання тэхагляду. Можна сказаць, законапаслухмяных уладальнікаў аўто становіцца менш. З кожным годам памяншаецца колькасць выдадзеных на дыягнастычных станцыях Баранавічаў допускаў транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, паведамляе выданне «Наш край».

- Кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў тэхагляд, ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху і асабіста кіроўцу транспартнага сродку і ягоных пасажыраў, а таксама з'яўляецца парушэннем дзейнага заканадаўства, - адзначае Яўген Малевіч, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага ГАУС. - Для прафілактыкі недапушчэння такіх парушэнняў дзяржаўтаінспекцыя правяла дэкаду «Дзяржтэхагляд», інспектары ДПС праводзілі мэтанакіраваныя рэйды.

Важна

Са студзеня 2020 года адбыліся змены ў заканадаўстве. Згодна з адпаведным пунктам прыкладання да ўказа №492, пры звароце фізічнай асобы па выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху не падаюцца ў камплекце дакументаў дазвол органа сувязі і медычная даведка (транспартны сродак зарэгістраваны на фізасобу).

Унесеныя змены і ў Правілы дарожнага руху указам Лукашэнкі № 551. У пункце 12.1.3 ПДР словы «дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду» замененыя словамі «дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху». А таксама з пункта 194.13 словы «дазволы на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху» выключаныя.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках