19 красавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон паказаў форму касмічных войскаў ЗША

2
Пентагон паказаў форму касмічных войскаў ЗША

Форма мае традыцыйную камуфляжную расфарбоўку.

Касмічныя войскі Злучаных Штатаў паказалі, як выглядацьме іх форма. Фота апублікаванае ў Twitter арганізацыі, паведамляе РБК

Форма мае традыцыйную камуфляжную расфарбоўку.

У снежні мінулага года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на цырымоніі падпісання вайсковага бюджэту краіны абвясціў аб стварэнні амерыканскіх касмічных войскаў.

З усёй сумы абароннага бюджэту ЗША на 2020 год, якая складае $738 млрд, $40 млн будзе выдзелена на касмічныя войскі. Першапачаткова склад войскаў сфармуюць 200 чалавек. Узначаліць войскі генерал ВПС Джон Рэйманд.

Пра тое, што Вашынгтон мае намер стварыць адпаведнае падраздзяленне ў сваім войску, стала вядома летам 2018 года. У ліку задач касмічных войскаў адзначаліся абарона амерыканскіх спадарожнікаў і інтарэсаў ЗША ў космасе, а таксама адсочванне касмічнага смецця. Разам з тым Трамп не выключаў наступальны характар гэтых войскаў. У адказ на гэта ў Расеі заявілі пра спробу ЗША развязаць гонку ўзбраенняў у космасе і планах знішчэння кантролю над размяшчэннем узбраення на арбіце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках