19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага знайшоў працу ў Літве

1
Аляксей Бага знайшоў працу ў Літве
АЛЯКСЕЙ БАГА

Былы трэнер БАТЭ ўзначаліў легендарны футбольны клуб суседзяў.

Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам літоўскага «Жальгірыса», паведамляе афіцыйны сайт клуба. Кантракт са спецыялістам укладзены на адзін год з магчымасцю падаўжэння. Таксама ў трэнерскі штаб увойдзе беларус Валерый Тарасенка, які працаваў раней з Багам.

У мінулым сезоне 38-гадовы спецыяліст трэніраваў БАТЭ і не здабыў з камандай ніводнага трафея. Таксама барысаўцы праваліліся ў Еўропе.

Ужо сёння Бага будзе назіраць першы кантрольны матч «Жальгірыса» на зборах.

У 2019 годзе «Жальгірыс» стаў другім у чэмпіянаце і гуляцьме ў кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках