28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраціўнікі акумулятарнага завода выйшлі на плошчу ў Берасці

Супраціўнікі акумулятарнага завода выйшлі на плошчу ў Берасці

Сустрэча скончылася шэсцем цэнтральнымі вуліцамі горада.

У Берасці 19 студзеня блізу поўдня на плошчы Леніна чарговым разам сабраліся супраціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года, паведамляюць naviny.by.

Супраціўнікі акумулятарнага завода на плошчы (блізу 80 чалавек) абмяркоўвалі разгляд у эканамічным судзе Берасцейскай вобласці справы паводле пазову аблвыканкама да ТАА «АйПаўэр» аб вяртанні грашовых сродкаў у інавацыйны фонд.

Як паведамлялася, Берасцейскі аблвыканкам дамагаецца спагнання з «АйПаўэр» 5,7 мільёнаў рублёў у інавацыйны фонд, бо кампанія, на думку пазоўніка, не выканала свае абавязацельствы ў дамове: не быў рэалізаваны ў тэрмін праект будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю акумулятарнага завода. Першае асноўнае судовае паседжанне паводле пазову адбылося 14 студзеня.

Як адзначылі ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы ў цэнтры Берасця, яны ўважліва сочаць за судовым пазовам. Многія актывісты ўпэўненыя, што «АйПаўэр» наўмысна зацягвае разгляд пазову, каб «максімальна зацягнуць час, запусціць завод і не вяртаць грошы ў інавацыйны фонд».

Актывіст Алег Вялаў упэўнены, што «АйПаўэр» будзе максімальна цягнуць пастанову аб пазове, бо ў іх проста няма грошай на выплаты.

Пасля сустрэчы на плошчы, якая прадаўжалася прыкладна да 12:40, супраціўнікі будаўніцтва завода прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Берасця - Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках