24 красавiка 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска дапамаглі прытулку для жывёлін

9
Жыхары Віцебска дапамаглі прытулку для жывёлін
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ

Віцебскі прытулак для бадзяжных жывёлін - самы першы ў Беларусі.

У адрозненне ад іншых такіх устаноў, бездаглядных катоў і сабак тут не ўсыпляюць, а ўтрымоўваюць да тых часоў, пакуль кожнаму не знойдзецца гаспадар, паведамляе «Радыё Рацыя».

У горадзе склалася добрая традыцыя - дапамагаць прытулку і яго гадаванцам. Падчас дабрачынных акцый людзі ахвяруюць грошы, рэчы ці прадукты харчавання, бо дзяржаўнае фінансаванне ўстановы вельмі сціплае. Апошняя такая акцыя прайшла ў культурным цэнтры VZAP, дзе правялі кірмаш рамесных і прамысловых вырабаў, распавяла дырэктарка прытулку Ала Прасолава:

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ

- Прадаём сувеніры, каштуе гэта нядорага - ёсць і па 50 капеек, і па рублю. Усе грошы пойдуць на патрэбы прытулку. Шмат дапамогі ад людзей. Прыносяць і прадукты, і сухі корм, і коўдры. Адзін поўны аўтамабіль ужо адправілі, і яшчэ на два, мабыць, набяром.

Свае вырабы для дабрачыннай рэалізацыі перадалі віцебскія рамеснікі, шмат рэчаў на продаж - цацак, кніжак, сувеніраў - прынеслі простыя гараджане. Што асабліва прыемна: дзякуючы дабрачыннаму кірмашу, «дэлегацыя» ад прытулку вярнулася назад у меншым складзе - сабачка Сюіта знайшоў сабе сапраўдную гаспадыню і сапраўдны дом. І яшчэ некалькі патэнцыйных гаспадароў прыйдуць у прытулак, нагледзеўшы жывёлін па фотаздымках.

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках