19 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядаюць беларускія «каралі паркоўкі»

15
Фотафакт: Як выглядаюць беларускія «каралі паркоўкі»

Галоўнае - бліжэй да ўваходу, нават калі гэта лякарня.

Сапраўдныя знаўцы аўтамабільнага фэншую ведаюць, як дакладна арганізаваць прастору вакол сябе і свайго аўто. А як вядома, спрыяльныя плыні энэргіі цы спадаюць з асаблівай сілай, калі прыпаркавацца бліжэй да ўваходу, піша «Онлайнер».

Прычым не важна, куды ён вядзе - да дома, пад'езда, гандлёвага цэнтру ці нават прыёмнага аддзялення лякарні. Чым бліжэй бампер да дзвярэй - тым бліжэй разуменне гармоніі.

«Адзін з дамоў на вул. Казінца ў Менску, - піша чытачка Алеся. - Менавіта гэты кіроўца настойліва паркуе сваё аўто проста ля пад'езда, на зялёнай зоне. Больш ніхто сабе такога не дазваляе».

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Кіроўца KІА з Бярозы таксама мяркуе, што найлепшае месца для аўто - непасрэдна перад выхадам з пад'езда.

ФОТА: ONLINER.BY

На вялікім паркінгу, мабыць, не выстарчыла месцаў для аўтамабіліста на Volkswagen. Інакш як растлумачыць прыпынак проста каля ўваходу ў гандлёвы цэнтр у абыход прадугледжанай разметкі? Прынамсі, не заняў (ну, амаль атрымалася) месца для электрамабіляў і зарадкі.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

А вось на выпадак у Барысаве гумару не стае. Там Opel перацяў пад'езд да прыёмнага аддзялення раённай лякарні. Вось што піша ў сацсетках карыстальнік, які прадставіўся чальцом брыгады медыкаў: «Я проста ў шоку. Чалавек, які ездзіць на гэтым Opel, пра што ён думае? Наша брыгада вязе цяжкага пацыента з гіпертанічным крызам. Я асабіста абышоў увесь прыёмнік, увесь першы паверх паліклінікі - і няма гэтага кіроўцы. Нікога ён не прывёз у прыёмнае аддзяленне тэрмінова - ніводзін чалавек не ведаў, чыё гэта аўто».

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках