29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі МЗС: Дазвол на жыхарства ў Польшчы ёсць у 25,6 тысяч беларусаў

5
Польскі МЗС: Дазвол на жыхарства ў Польшчы ёсць у 25,6 тысяч беларусаў
ФОТА: CHARTER97.ORG

Блізу 57% замежнікаў з дзейным дазволам на жыхарства ў Польшчы ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў.

На 1 студзеня 2020 года амаль 423 000 замежнікаў мелі сапраўдныя дазволы на жыхарства ў Польшчы, з іх беларусаў - 25,6 тысячы. Пра гэта са спасылкай на звесткі Міністэрства замежных спраў Польшчы піша выданне Rzeczpospolita (пераклад - «Еўрарадыё»).

Больш за ўсё дазволаў на жыхарства ў Польшчы атрымалі грамадзяне Украіны - 214,7 тысячы чалавек. Далей ідуць грамадзяне Беларусі, Нямеччыны (21,3 тысячы), Расеі (12,5 тысячы), В'етнама (12,1 тысячы), Індыі (9,9 тысячы), Італіі (8,5 тысячы), Кітая (8,5 тысячы), Вялікабрытаніі (6,3 тысячы) і Гішпаніі (5,9 тысячы).

МЗС Польшчы таксама паведаміў, што з 2008 года да 24 верасня 2019 года дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выдалі беларусам 131 770 карт паляка.

Блізу 57% замежнікаў з дзейным дазволам на жыхарства ў Польшчы ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў, амаль 26% - ад 40 да 59 гадоў і 12% - да 20 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках