24 красавiка 2024, Серада, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтральнай частцы Менска паставілі «Табакерку»

18
У цэнтральнай частцы Менска паставілі «Табакерку»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта рабіць забаронена.

У Менску ўсталявалі шапік «Табакерка» у межах першага кола, што рабіць забаронена, піша tut.by.

Нагадаем, «Табакеркі» па ўсёй краіне ўсталёўвае падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну кампанія «Энэрга-Ойл». Для сталіцы ж вяртанне шапікаў на вуліцы было балючым. Але ўказ падпісаў Лукашэнка. Таму Менгарвыканкам, хоць і пайшоў на ўсталяванне шапікаў, але паставіў кампаніі «Энэрга-Ойл» некалькі ўмоваў. Як мінімум, «Табакеркі» забаронена размяшчаць унутры гарадскога ядра, межы якога праходзяць па Талстога, Машэрава, Казлова, Захарава і Аранскай.

Гэтага правіла прытрымліваліся да нядаўняга часу, пакуль днямі не паставілі шапік каля будынкаў завода «Гарызонт» на Куйбышава, 22. Гэта ў межах гарадскога ядра (першага кола).

Адзначым, што «Табакеркі» Менгарвыканкам таксама забараняе ўсталёўваць каля школаў і лякарняў, але часам і гэтае правіла не выконваецца. Рэч у тым, што гэтая забарона ў сутнасці ніяк фармальна не прапісаная. Няма ні пастановы Менгарвыканкама, ні іншага заканадаўчага акту з гэтай нагоды.

Нагадаем, «Энэрга-Ойл» рэалізуе інвестпраект у стварэнні недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі, таму па ўсёй краіне і з'яўляюцца «Табакеркі». У рэгіёнах працэс ідзе яшчэ з канца 2018 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках