19 красавiка 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж: Як беларусы сёлета адзначылі Вадохрышча

Фотарэпартаж: Як беларусы сёлета адзначылі Вадохрышча
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Без марозу і лёду, затое – з туманам.

Сотні жыхароў Гародні традыцыйна акунуліся ў купель на Юбілейным возеры пад наглядам МНС і медыкаў. Акрамя духоўнай ежы, усе ахвотныя маглі паспрабаваць і звычайнай надзённай: ля возера вайскоўцы раздавалі кашу з паходнай кухні, паведамляе «Белсат».

Традыцыя купанняў на Вадохрышча налічвае шмат стагоддзяў: праваслаўныя вераць, што ў гэты дзень вада набывае цудоўныя якасці. Трэба проста акунуцца тройчы, тады і хваробы ўвесь год чапляцца не будуць. Перад пачаткам рытуалу святар прачытаў малітву і ўрывак з Пісання, пасля чаго апусціў у ваду крыж.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Сёлета ці не ўпершыню за доўгія гады на Юбілейным возеры не стаяў лёд, а на беразе не было нават слядоў снегу. Над возерам плыў туман, а тэмпература на пару градусаў перавышала нулявую адзнаку.

Вонкава ўвесь рытуал не вельмі нагадваў царкоўны сакрамэнт, хутчэй, – народныя гулянні. Людзі масава прыехалі з дзецьмі, хатнімі гадаванцамі, шмат фатаграфаваліся, а потым стаялі ў чарзе па салдацкую кашу.

Акрамя кашы і гарачай гарбаты, Мінабароны забяспечыла яшчэ і дзве ваенныя палаткі для пераапранання: мужчынскую і жаночую. У кожнай працавала печка-буржуйка.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Як акунуцца і не захварэць?

Медыкі, якія разам з ратавальнікамі вартавалі на беразе, тлумачылі цікаўным правілы купання без сумных наступстваў для здароўя:

ФОТА: «БЕЛСАТ»

– Вядома ж, нельга ўжываць алкаголь: гэта дае нагрузку на сэрца;

– Лепш за ўсё пачаць гартавацца за некалькі тыдняў да Вадохрышча: як мінімум прымаць кантраставы душ;

– Непасрэдна перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела;

ФОТА: «БЕЛСАТ»

– Каб унікнуць пераахаладжэння, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе;

– Прыблізна за гадзіну да купання добра б паесці, а пасля – выпіць гарачай гарбаты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках