20 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адагналі расейскіх вайскоўцаў ад радовішча ў Сірыі

7
ЗША адагналі расейскіх вайскоўцаў ад радовішча ў Сірыі
Иллюстрационное фото

Aмерыканскія войскі дыслакаваныя на 11 ваенных базах і пунктах Сірыі.

Амерыканскія вайскоўцы, дыслакаваныя ў раёнах Сірыі, падкантрольных курдскім сілам YPG, спынілі спробу расейскіх вайскоўцаў прайсці да нафтавага радовішча "Джулі агы" ў раёне Румейлан на паўночным усходзе правінцыі Хасеке.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Anadolu.

Паводле інфармацыі мясцовых крыніцаў, амерыканцы заступілі шлях расейскім вайскоўцам, якія праводзілі рэйд паблізу горада Румейлан.

Выехаўшы з населенага пункта Амуда расейскія вайскоўцы не змаглі прайсці ў раён радовішча "Джулі агы", бо ім перагарадзілі шлях амерыканцы. У выніку яны былі вымушаныя спыніць рэйд і вярнуцца ў пункт базавання.

У сірыйскім раёне Румейлан размешчаная ваенна-паветраная база ВС ЗША.

Некалькі дзён таму падтрыманыя амерыканцамі YPG таксама заступалі шлях расейскім вайскоўцам, якія спрабавалі стварыць блокпост паблізу аднаго з нафтавых радовішчаў у Румейлане. Шлях расейскага канвою быў перапынены ў раёне населенага пункта Камышлі. У выніку расейскія вайскоўцы змянілі маршрут і накіраваліся ў раён аэрапорта горада Камышлі, падкантрольнага рэжыму Башара Асада.

Пасля пачатку турэцкай аперацыі "Крыніца міру" ЗША пакінулі шэраг ваенных базаў у Сірыі і перабазавалі вайскоўцаў да нафтавых радовішчаў.

На сёння амерыканскія войскі дыслакаваныя на 11 ваенных базах і пунктах Сірыі ў правінцыях Хасеке, Рака і Дэйр-эз-Зор.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках