29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі афіцэр: Сулеймані – гэта «баявы таварыш» Пуціна

Амерыканскі афіцэр: Сулеймані – гэта «баявы таварыш» Пуціна
КАСЭМ СУЛЕЙМАНІ
ФОТА: AP

Ён быў частым госцем у Расеі.

Ліквідаваны Злучанымі Штатамі іранскі генерал-маёр Касэм Селуймані – гэта добры сябар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Апострафу» выказаў капітан першага рангу ВМС ЗША ў адстаўцы Гары Табах.

«Сулеймані – гэта добры сябар, можна сказаць, баявы таварыш Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна – рэд.). Ён быў частым госцем у Расеі. І менавіта Сулеймані ўгаварыў Пуціна ўвесці войскі ў Сірыю», – заявіў Табах.

Каментуючы словы міністра замежных справаў РФ Сяргея Лаўрова пра тое, што ЗША не мелі права на «ліквідацыю афіцыйных асобаў іншай дзяржавы-чальца ААН, да таго ж на тэрыторыi трэцяй суверэннай дзяржавы без яе ведання», Табах нагадаў Расеі пра захоп Крыма ва ўмовах дзеяння дамовы з Украінай аб прызнанні недатыкальнасці яе межаў. Пры гэтым ЗША не мае падобных дамоваў з Іранам або з Іракам.

«Спадар Лаўроў, напэўна, не зусім шчыра гэта сказаў. Таму што ён разумее, што Сулеймані – не афіцыйная асоба, ён пэрсона нон-грата ў гэтай краіне. Гэта можна параўнаць з тым, як расейскія войскі з'явіліся ў Крыме – без апазнавальных знакаў і не прызнаючы сябе часткай нейкай арміі, але ўзброеныя і ў мундзірах – яны тэрарысты.

Яны не вайскоўцы – яны тэрарысты, іх можна было расстраляць нават без суда і следства. Тое самае і з Сулеймані – ён не прадстаўнік якой-небудзь дзяржавы, нават варожай. Ён – тэрарыст. І ён здзяйсняў тэрарыстычны акт у той момант. Да таго ж казаць прадстаўніку Расеі "тое, што адбылося на тэрыторыі іншай суверэннай дзяржавы"... ну, вы разумееце, для Расеі смешна казаць такое. ЗША не падпісвалі ніводнай міжнароднай або агульнай дамовы з Іранам або з Іракам, што мы будзем абараняць іх межы і гарантуем недатыкальнасць іх межаў. У нас такой дамовы з імі няма. А ў Расеі з Украінай была. Таму тут ужо сп. Лаўроў неяк зусім не ў сабе», – адзначыў Табах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках