25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: ЗША рыхтуюць больш жорсткія правілы выдачы візаў

3
Axios: ЗША рыхтуюць больш жорсткія правілы выдачы візаў

Плануецца ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў для атрымальнікаў візы тыпу B.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мае намер зрабіць больш жорсткімі правілы выдачы візаў для тых замежнікаў, якія прыязджаюць у Штаты нараджаць для аўтаматычнага атрымання амерыканскага грамадзянства іх дзецьмі, паведамляе «Новы час» са спасылкай на Axios.

Крыніцы выдання апавялі, што плануецца ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў для атрымальнікаў візы тыпу B, якая выдаецца для кароткатэрміновай паездкі з турыстычнымі і справавымі мэтамі.

Пры падазрэнні на атрыманне візы ў мэтах грамадзянства будучаму дзіцяці ўпаўнаважаныя супрацоўнікі Дзярждэпу будуць мець права адмовіць у дакуменце.

У той самы час у цяжарных жанчынаў, якія сапраўды накіроўваюцца ў ЗША з справавымі мэтамі, праблемаў з атрыманнем дазволу на ўезд не будзе.

Паводле інфармацыі крыніцы, такія захады прадыктаваныя нацыянальнай бяспекай, а таксама крымінальнай дзейнасцю, якая звязаная з «радзільным турызмам».

Выданне адзначае, што гэта толькі адзін за захадаў, што рыхтуюцца для барацьбы з «радзільным турызмам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках