24 красавiка 2024, Серада, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лецішчы пад Воршай у студзені квітнее марознік і зелянее капуста кале

1
На лецішчы пад Воршай у студзені квітнее марознік і зелянее капуста кале

Усяго за тры дні на мінулым тыдні студзень паставіў адразу 37 тэмпературных рэкордаў.

Гаспадыня лецішча ў вёсцы Юрцава Аршанскага раёна Святлана Шалашэнь выказвае здзіўленне, што адбываецца на пляцы. Квітнее марознік, зелянее капуста кале, з зямлі прабіліся парасткі цюльпанаў і крокусаў. І ўсё гэта - у студзені! Фатаграфіямі "цудаў" з лецішча Святлана падзялілася з tut.by.

- Студзень на маёй памяці такі цёплы ўпершыню, - кажа Святлана. - Марознік звычайна зацвітае ў сакавіку. Наквець у яго з'яўляецца яшчэ пад снегам. Калі ў сакавіку сыходзіць снег, расліна распускаецца адной з першых. Але каб марознік заквітнеў у студзені!

Марознік, са слоў агародніцы, расце на дварэ побач з цяпліцай.

- Яна абараняе расліну ад ветру, але не больш за тое.

На агародзе ў Юрцаве таксама павылазілі з зямлі парасткі цюльпанаў, крокусаў, зелянее капуста кале, ажыла і лаванда.

Усяго за тры дні на мінулым тыдні студзень паставіў адразу 37 тэмпературных рэкордаў. Усе яны ніяк не звязаныя з марозам і холадам. Сярэдзіна студзеня стала настолькі цёплай, што ў сталіцы і рэгіёнах распускаюцца кветкі, першы снег менчукі ўбачылі толькі раніцай 19 студзеня, а вадохрышчанскія купанні за шмат гадоў прайшлі не ў палонках, а без лёду.

Тэрмометры паказвалі нязвыклыя +4 (у Лепелі і зусім +6 ºС), а снег на лыжаролернай трасе растаў і пазбавіў аматараў лыжнай язды традыцыйнага зімовага тыпу спорту.

У Менску, Віцебску ды іншых гарадах зацвілі прымулы, а ў Берасцейскую вобласць вярнуліся журавы. У садзе берасцейскага ўніверсітэта набухлі пупышкі сакуры, хутка заквітнее японская айва. У гэтым жа беларускім горадзе ўжо прачнуліся пчолы!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках