18 красавiка 2024, Чацвер, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узяў напракат Mercedes, у багажнік паклаў карпаў»

13
«Узяў напракат Mercedes, у багажнік паклаў карпаў»

Як махляр зачароўваў беларускіх бізнэсоўцаў.

Скончана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 35-гадовага менчука, які абвінавачваецца ў асабліва буйным махлярстве. Мужчына з 2012 года да 2014 завалодаў грашыма 34 грамадзян Беларусі і іншых дзяржаў на суму больш як 2 млн беларускіх рублёў (новымі). Пра гэта інфармуе onliner.by са спасылкай на СК.

Тэлеканал СТВ паведамляе, абвінавачаны выкарыстаў рэквізіты фірмаў, якія не вядуць гаспадарчай дзейнасці і зарэгістраваныя ў Расеі на «асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця». У Беларусі выдаваў сябе за паспяховага бізнэсоўца, які дзейнічае ад імя гэтых арганізацый. Прасіў знаёмых пазычыць грошай для высокадаходнай дзейнасці аптовых паставак мясной прадукцыі і сыру. Таксама прасіў іх знайсці яму яшчэ людзей, гатовых ўкласціся ў яго бізнэс. Як правіла, браў грошы пад 5%.

Следства мяркуе, што выконваць абавязанні мужчына не збіраўся.

Абвінавачанаму таксама атрымалася завалодаць у знаёмых двума аўтамабілямі Porsche і Lexus - прапанаваў купіць іх на некалькі тысяч даляраў даражэй, але ў растэрміноўку на год. Прадаўцы пагадзіліся.

У адным з эпізодаў абвінавачаны за некалькі этапаў узяў у пазыку больш за $350 тысяч каб зрабіць уражанне, на адну з сустрэч прыехаў на пракатным Mercedes прадстаўніцкага класа і паклаў у багажнік некалькі загадзя набытых карпаў. Пацярпеламу распавёў, што прыехаў з падводнага палявання і гатовы яго пачаставаць рыбай. Пасля чаго прапанаваў ехаць у рэстарацыю для абмеркавання ўмоў угоды.

Частку атрыманых грошай гэты персанаж аддаваў бізнэсоўцам у якасцi адсоткаў, што засталіся марнаваў. Часта ездзіў за мяжу, купляў брэндавае адзенне і аксесуары, наведваў гульнявыя ўстановы. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, больш за мільён даляраў ён змарнаваў на гульні, з'яўляючыся VIP-кліентам аднаго з буйных казіно сталіцы.

У 2014 годзе ў праваахоўныя органы сталі паступаць заявы ад падманутых. Даведаўшыся пра гэта, абвінавачаны адразу адправіў сям'ю ў ЗША. Збіраўся з'ехаць і сам, але ягоны выезд з краіны паспелі абмежаваць. Мужчыну ўсё адно атрымалася ўцячы, яго аб'явілі ў міждзяржаўны вышук.

Трапіўся ў 2017 годзе ў Расеі пры спробе атрымання крэдыту з падробленым пашпартам. Пасля адбыцця пакарання на тэрыторыі Расеі ў траўні 2019 года абвінавачанага экстрадавалі ў Беларусь.

Тут дзеянні мужчыны кваліфікаваны паводле ч. 4 арт. 209 («Махлярства ў асабліва вялікай суме»). Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках