29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія хоча скасаваць дамову з кітайскай кампаніяй аб дабудоўванні АЭС

Румынія хоча скасаваць дамову з кітайскай кампаніяй аб дабудоўванні АЭС

Кампанію надоечы абвінавацілі ў шпіянажы.

Урад Румыніі можа скасаваць дамову з кітайскай кампаніяй China General Nuclear Power Group аб будаўніцтве яшчэ двух рэактараў магутнасцю 700 мегават на адзінай у краіне атамнай электрастанцыі ў Чарнаводэ пасля таго, як кампанію нядаўна абвінавацілі ў шпіянажы.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.

"Мне відавочна, што пагаднення з кітайцамі не выйдзе. Мы паглядзім, з якім партнёрам мы будзем звязвацца (каб пабудаваць рэактары)", - заявіў прэм'ер-міністр Людовік Орбан.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ўсе энэргетычныя пагадненні Румыніі з гэтага часу залежаць ад "Зялёнага пагаднення" ЕЗ.

У 2017 годзе ядзерныя рэактары працавалі ў 14 краінах-чальцах Еўразвязу: Бэльгіі, Балгарыі, Чэхіі, Нямеччыне, Гішпаніі, Францыі, Вугоршчыне, Нідэрландах, Румыніі, Славеніі, Славакіі, Фінляндыі, Швэцыі і Вялікабрытаніі. У іншых дзяржавах-сябрах ЕЗ няма ядзерных аб'ектаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках