25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай партыі «Зялёных» змяніўся кіраўнік

1
У беларускай партыі «Зялёных» змяніўся кіраўнік
Дзмітрый Кучук

Ён перамог з перавагай на два галасы.

У беларускай партыі "Зялёных" змяніўся кіраўнік. Ім стаў Дзмітрый Кучук, ранейшы першы намеснік старшыні. 19 студзеня на справаздачна-выбарчым з'ездзе падчас галасавання ён набраў на два галасы больш за Ірыну Сухій. Дзейная старшыня Настасся Дарафеева не балатавалася, інфармуе svaboda.org.

Кучуку 45 гадоў. У партыі ён ужо 12 гадоў. Працуе гендырэктарам менскай станцыі сартавання смецця "Заходняя".

"Зялёныя" не плануюць удзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. "Стратэгія партыі - больш станавіцца палітычнай сілай, - кажа Кучук у каментары belsat.eu. - Мы хочам увайсці ў тройку дэмакратычных палітычных арганізацый паводле сваёй структуры, пазнавальнасці, мэнэджмэнту".

Партыя будзе развіваць свае рэгіянальныя структуры, "больш займацца палітыкай", бо дагэтуль яна пазіцыянавала сябе як грамадская арганізацыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках