25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымлівалі лідара «Маладога фронту» і ягонага брата

2
У Менску затрымлівалі лідара «Маладога фронту» і ягонага брата
ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ
Архіўныя фота «Радыё Свабода»

(Абноўлена) Міліцыя «правярала змесціва іх заплечнікаў».

20 студзеня мiлiцыя затрымала кіраўніка «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча і ягонага брата Максіма каля офіса праваабарончага цэнтра «Вясна», паведаміў адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец у «Фэйсбуку».

Міліцыя адпусціла на свабоду актывістаў пасля асабістага дагляду і праверкі змесціва іх заплечнікаў.

Раней стала вядома пра затрыманне 19 студзеня актывіста «Маладога Фронту» Піліпа Шаўрова ў яго кватэры ў Менску.

Піліпа Шаўрова абвінавачваюць у «нанясенні шкоды помніку Аляксандра Пушкіна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках