19 красавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адправіў у адстаўку скандальнага генпракурора РФ Чайку

10
Пуцін адправіў у адстаўку скандальнага генпракурора РФ Чайку

На ягонае месца прапанаваны Ігар Красноў з СК РФ.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 20 студзеня адправіў у адстаўку генпракурора Юрыя Чайку. Ён займаў гэтую пасаду з чэрвеня 2006 года, а да гэтага сем гадоў быў міністрам юстыцыі Расейскай Федэрацыі. Тэрмін паўнамоцтваў Чайкі на пасадзе генпракурора мінаў у 2021 годзе, а ў дакументах, адпраўленых ад імя Пуціна ў Савет Федэрацыі, сказана, што Чайка пераходзіць на іншую працу. Аднак, відавочна, адстаўка звязаная з узростам. Чайку ўжо 68 гадоў, а займаць пасады на дзяржаўнай службе паводле закону ў Расеі можна толькі да 65 гадоў, паведамляе "Настоящее время".

У апошнія гады Чайка быў фігурантам некалькіх гучных расследаванняў Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Самае гучнае з іх выйшла 1 снежня 2015 года і распавядала пра бізнэс атачэнне генпракурора, аб рэйдэрскім захопе ягоным старэйшым сынам Арцёмам рачнога параходства. Малодшы сын генпракурора Ігар Чайка, акрамя будаўнічага бізнэсу, займаецца ў Расеі смеццеперапрацоўкай і таксама быў фігурантам некалькіх скандалаў.

У 2017 годзе ён стаў уладальнікам 60% акцый кампаніі "Хартыя", якая займаецца перапрацоўкай смецця, пасля чаго фірма здабыла дзясяткі тэндараў на выкананне паслуг вывазу смецця ва ўсёй Маскве. Таксама кампанія ўзяла ў арэнду зямлю і смеццезавод МСЗ-4 на мяжы Масквы і Падмаскоўя. Акрамя МСЗ-4, "Хартыю" таксама звязвалі з смеццевым палігонам ў Валакаламску, дзе летам 2018 году праходзілі масавыя пратэсты.

Заняць пасаду генпракурора прапанавана Ігару Краснову, намесніку кіраўніка Следчага камітэта Расеі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што пастанова прызначыць Краснова зыходзіць ад прэзідэнта". Камітэт Савета Федэрацыі ў канстытуцыйным заканадаўстве можа разгледзець кандыдатуру на пасаду генпракурора ужо ў аўторак 21 студзеня, а верхняя палата ў цэлым - у сераду 22 студзеня.

Красноў - генерал-лейтэнант юстыцыі, ён расследаваў шэраг рэзанансных крымінальных спраў:

замах на Анатоля Чубайса ў 2005 годзе,

дзейнасць радыкальнай групоўкі расейскіх нацыяналістаў "БОРН",

забойства Станіслава Маркелава і Настассі Бабуравай у 2009 годзе;

забойства антыфашыстаў Фёдара Філатава, Івана Хутарскога ды іншых.

Таксама ён узначальваў следчую групу ў справах аб забойстве Барыса Нямцова, справе "белгарадскага стрплка" Сяргея Памазуна і крадзяжы пры будаўніцтве касмадрома "Усходні".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках