23 красавiка 2024, aўторак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні

Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні
Фота: teart.by

Літва стала першай краінай, дзе Купалаўскі тэатр паказаў свой спектакль падчас еўрапейскіх гастроляў у 2020 годзе.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з аншлагам выступіў у Вільні са спектаклем "Рэвізор" паводле Мікалая Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Пра гэта БелТА паведамілі ў тэатры.

Адну з самых папулярных пастановак з рэпертуару Купалаўскага, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў трох намінацыях "Рэвізор" прадставілі 19 студзеня на сцэне Расейскага драматычнага тэатра Літвы. Усе 450 квіткоў былі раскупленыя яшчэ за некалькі дзён да спектакля.

Літва стала першай краінай, дзе Купалаўскі тэатр паказаў свой спектакль падчас еўрапейскіх гастроляў у 2020 годзе. Пастаноўку наведалі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, беларускай дыяспары, а таксама аматары беларускага тэатра з іншых краін, якія знаходзіліся ў літоўскай сталіцы. "Гледачы прымалі нашых актораў з вялікім захапленнем і падзякай", - распавялі ў тэатры.

Еўрапейскія гастролі Купалаўскага тэатра трываюць. Ужо 22 студзеня "Ураджай" (аўтар пастаноўкі - Павел Пражко, рэжысёр - Дзмітрый Цішко) пройдзе ў Маскве, а "Рэвізор" адправіцца ў Даўгаўпілс 19 сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках