25 лютага 2020, aўторак, 19:29
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

Якім будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

Сіноптыкі апублікавалі прагноз.

Цёплае і сырое надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атлантычныя цыклоны, якія будуць перамяшчацца па поўначы Еўропы, прадоўжаць прыносіць на еўрапейскі кантынент цёплае вільготнае паветра. Гэта абумовіць у Беларусі на гэтым тыдні сырое цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 5-8 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. У першай палове тыдня будуць пераважаць адліга і ветранае надвор'е, у другой палове тыдня ў начны час будзе падмарожваць", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 21 студзеня, уначы будзе без істотных ападкаў. Удзень месцамі, пераважна ў паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах поўдня чакаюцца слабыя туман і галалёд. Удзень месцамі прагназуецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

У сераду, 22 студзеня, часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), якія будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра цягам дня складзе ад нуля да плюс 5.

У чацвер, 23 студзеня, уначы ў асобных раёнах краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег, удзень пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай захаваецца парывісты вецер, на асобных адцінках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, удзень - ад мінус 2 да плюс 3.

У пятніцу, 24 студзеня, месцамі, пераважна на поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, уначы і ўранку слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У суботу і нядзелю, 25-26 студзеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад мінус 2 да плюс 5.