29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пагадзіўся вярнуцца да выканання ядзернага пагаднення

4
Іран пагадзіўся вярнуцца да выканання ядзернага пагаднення

Іран не скарачацьме свае абавязацельствы што да ядзернай угоды 2015 года з шасцю сусветнымі дзяржавамі.

Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф, паведамляе liga.net са спасылкай на Reuters.

"Крокі ў скарачэнні абавязацельстваў скончаныя, але калі еўрапейцы прадоўжаць паводзіць сябе неналежным чынам ці пададуць скаргу на Іран у Раду Бяспекі, мы выйдзем з пагаднення", - сказаў Зарыф.

5 студзеня, пасля забойства амерыканцамі іранскага генерала Касэма Сулеймані, Іран адмовіўся ад усякіх абмежаванняў, прапісаных у ядзерным пагадненні 2015 года c шасцю сусветнымі дзяржавамі.

"Іран прадоўжыць узбагачэнне ўрану без абмежаванняў і грунтуючыся на сваіх тэхнічных патрэбах", - заявіў тады іранскі ўрад.

Да гэтага, 31 снежня, у Багдадзе тысячы людзей штурмавалі амбасаду ЗША. Яны ўварваліся на тэрыторыю ўстановы і спалілі будынак аховы. Вашынгтон абвінаваціў Іран у атацы на амбасаду і адправіў у рэгіён дадатковыя войскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках