18 красавiка 2024, Чацвер, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка анансаваў «з'езд народа Беларусі» ў канцы лютага

71
Лукашэнка анансаваў «з'езд народа Беларусі» ў канцы лютага

Адбылося гэта падчас сустрэчы са старшынём ФПБ.

20 студзеня падчас сустрэчы са старшынём Федэрацыі прафзвязаў Беларусі (ФПБ) Міхаілам Ордам Лукашэнка анансаваў правядзенне «Усебеларускага народнага сходу» ў канцы лютага, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

«Гэта [з'езд ФПБ] маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія «выбары», «з'езд народа Беларусі» - «Усебеларускі народны сход», якое выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю», - сказаў дыктатар.

Першы «Усебеларускі народны сход» адбыўся ў кастрычніку 1996 года. Наступныя сходы прайшлі ў 2001, 2006, 2010 і 2016 гадах. Толькі ў 2016 годзе «Усебеларускі народны сход» прайшоў пасля прэзідэнцкіх «выбараў».

Летась у траўні Лукашэнка даручыў Міхаілу Ордзе арганізаваць і правесці «парламенцкую выбарчую кампанію» «прыгожа».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках